Увага, вакансія!
Беларускі ПЭН шукае SMM-спецыяліст:ку
Вакансія для тых, хто хоча прымяніць свае навыкі вядзення сайта і сацсетак у культурніцкіх і праваабарончых праектах.
Чаго мы чакаем ад вас:
– добрае веданне беларускай мовы, пісьменнасць;
– гатоўвасць працаваць у рэжыме шматзадачнасці, арганізаванасць, увага да дэталяў;
– разуменне сучаснага культурнага кантэксту і цікавасць да беларускай літаратуры;
– высокі ўзровень адказнасці, стрэсаўстойлівасці, ініцыятыўнасці, праца з камандай;
– досвед працы з сацсеткамі: Facebook, Instagram, Telegram, Youtube;
– досвед працы з графічнымі рэдактарамі Canva pro і Figma. Праца з іншымі графічнымі рэдактарамі будзе дадатковым плюсам;
– досвед працы з рэкламным кабінетам Meta і разуменне наладак таргетавання рэкламы;
– навыкі працы ў Word Press і MailChimp, а таксама ў відэамантажы будуць плюсам;
– уменне дамаўляцца з іншымі арганізацыямі/паблікамі/каналамі на крос-публікацыі
Валоданне польскай і англійскай мовай вітаецца.
Абавязкі:
– Вядзенне сайта і сацсетак Беларускага ПЭНа (Facebook, Instagram, Telegram).
– Камунікацыя са СМІ, у тым ліку з крыніцамі, прызнанымі «экстрэмісцкімі».
– Стварэнне/апрацоўка кантэнту і адаптацыя яго да розных пляцовак інфармацыі, падрыхтоўка публікацый і іх прасоўванне.
– Распрацоўка кантэнт-плана.
– Распрацоўка суправаджальных візуальных матэрыялаў.
– Шчыльная супраца з камандай.
– Удзел у распрацоўцы камунікацыйнай палітыкі і творчага кірунку.
Праца на поўны працоўны дзень, графік працы – гнуткі, магчымасць гібрыднай працы. Пачатак працы – красавік 2024 (прыём справаў і онбордынг – другая палова сакавіка).
Мы абяцаем:
– утульны олдскульны працоўны офіс у цэнтры Варшавы;
– незвычайныя праекты;
– творчы калектыў;
– цікавыя знаёмствы з дзеячамі культуры і літаратарамі Беларусі (і не толькі).
CV і матывацыйны ліст дасылайце да 6 сакавіка на [email protected] з пазнакай «SMM».
Дасылаючы свой ліст, вы даяце згоду на апрацоўку вашых персанальных дадзеных у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці Беларускага ПЭНа.