1. Прыём заявак на прэмію імя Міхала Анемпадыстава за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі
«Сёлета, распачынаючы новы сезон, мы робім гэта ў дзень памяці Міхала Анемпадыстава, хаця і дагэтуль непамысна гаварыць пра яго ў мінулым часе. Абіраючы сімвалічныя даты для прэміі, мы намагаемся ўшанаваць як асобу і даробак Міхала, так і важную для ягонага жыцця сферу – вокладку беларускай кнігі, што выжывае цяпер насуперак усім абставінам», – распавяла старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.
Да ўдзелу запрашаюцца беларускія дызайнеры, якія стварылі вокладкі да папяровых кніг, што выйшлі ў 2022 і 2023 годзе і адпавядаюць хаця б аднаму з наступных крытэрыяў:
— кніга выдадзена ў беларускім выдавецтве;
— напісана беларускім аўтарам;
— напісана па-беларуску;
— распавядае пра Беларусь ці беларускую культуру.
Дэдлайн: 6 лютага
Падаць заяўку: /2024/01/23/raspachaty-pryyom-zayavak-na-premiyu-imya-mihala-anempadystava-za-najlepshy-dyzajn-knizhnaj-vokladki.html
2. Музей Вольнай Беларусі гатовы падтрымаць ваш творчы праект
@freebelarusmuseum абвяшчае прыём заявак на творчыя праекты ад беларускіх мастакоў/мастачак, літаратараў/літаратарак, культурніцкіх актывістаў/актывістак і калектываў.
Каманда Музея Вольнай Беларусі разгледзіць прапановы і абярэ найлепшыя праекты ў розных галінах і напрамках. Пераможцы атрымаюць пляцоўку і падтрымку ў ажыццяўленні творчых ідэй.
Прыём заявак: 24 студзеня – 20 лютага 2024 г.
Вынікі адбору: не пазней 28 лютага 2024 г.
Запоўніць заяўку: https://forms.gle/nox3FPbuUcJ75Fjw8
3. Конкурс рукапісаў «Шуфлядка»
Літаратурная магчымасць для тых, хто толькі пачынае шлях у літаратуры, і для тых, хто стала піша, але не мае цяпер магчымасці выдавацца. Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA абвяшчае конкурс рукапісаў «Шуфлядка».
Конкурс створаны для вашых прыхаваных шэдэўраў, а прызам у кожнай намінацыі з’яўляецца падтрымка выдання папяровай кнігі. Выданне адбываецца на ўмовах тэндару для выдавецтваў.
Патрабаванні да рукапісаў:
— мусяць быць на беларускай мове (дапускаецца аўтапераклад);
— не выдаваліся раней ні на якой мове;
— патрапляюць у адну з трох намінацый: дзіцячая і падлеткавая кніга; нон-фікш і дакументальная проза; масавыя жанры (фантастыка, фэнтэзі, прыгоды, дэтэктыў).
Абмежаванняў паводле ўзросту, месцу пражывання аўтараў і інш. няма.
Падрабязней пра ўмовы ўдзелу і этапы конкурсу – у рэгламенце па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSc-sTG4WFt-kl7Y-ayfThr6Tjbc4pPsydLNLcDR0AtrkZpcNg/viewform
Дэдлайн: 18 лютага 2024 года.
Задаць дадатковыя пытанні: [email protected]
4. Lit-Quest Europe – літаратурная рэзідэнцыя ў Славеніі, Фінляндыі
і Харватыі.
Праграма рэзідэнцыі літаратурных прафесіяналаў – частка праекта «Lit-Quest Europe», створанага супольнымі намаганнямі выдавецтваў «Goga» (Славенія), «Sandorf» (Харватыя) і Хельсінкскага літаратурнага агенцтва (Фінляндыя).
У 2024 годзе праграма запрашае на літаратурныя рэзідэнцыі. Асноўная ўвага надаецца дасведчаным літаратарам і літаратаркам, якія валодаюць англійскай мовай і здольныя чытаць лекцыі.
Арганізатары прапануюць:
- пражыванне ў рэзідэнцыі
- ганарар за лекцыю 300 еўра
- аплату праезду да 500 еўра
- суткавыя 50 еўра на дзень
Рэзідэнцыі адбудуцца з 1 чэрвеня да 30 лістапада.
Падаць заяўку можна да 15 лютага: https://www.goga.si/en/news/lit-quest-europe-open-call-for-literary-professionals-in-residence-program-2024/
5. Galeria Mejska Arsenał абвясціла конкурс на публікацыю тэкстаў у часопісе «RTV»
Да ўдзелу запрашаюцца аўтары/аўтаркі з тэкстамі на тэму жыцця нацыянальных меншасцяў у Польшчы.
— Памер тэкстаў: да 1800 знакаў
— Мова тэкстаў: польская або англійская
— Тэрмін падачы: да 15 лютага 2024 г.
Пасля першага этапу адбяруць тэксты, аўтарам якіх будзе прапанавана напісаць вялікую версію тэксту (да 7500 знакаў).
Пераможца зможа апублікаваць аўтарскі артыкул у часопісе «RTV» і грашовую ўзнагароду – 500 злотых.
Больш інфармацыі тут: https://arsenal.art.pl/event/migracje-ucieczki-poruszenia/
Дасылаць тэксты сюды: [email protected]
6. Конкурс грантаў на падтрымку мабільнасці творцаў і дзеячаў культуры ад EU4Culture
Гранты на мабільнасць EU4Culture пакрываюць выдаткі на стажыроўкі, навучальныя візіты, канферэнцыі і іншыя актыўнасці, што спрыяюць абмену ведамі і міжкультурнаму дыялогу.
Падтрымліваюцца 4 тыпы мабільнасці:
- Кароткая мабільнасць (5–10 дзён) – да 1500 еўра
- Сярэдняя мабільнасць (да 5 тыдняў) – да 3500 еўра
- Доўгая мабільнасць (да 12 тыдняў) – да 5000 еўра
- Віртуальная мабільнасць (анлайн-удзел) – да 1000 еўра
Перыяд мабільнасці: 1 красавіка – 30 верасня 2024 года
Праекты могуць быць зрэалізаваныя ў дзяржавах – членах ЕС, краінах – партнёрах ЕС і ў іншых еўрапейскіх краінах.
*Праект EU4Culture рэалізуецца Гётэ-Інстытутам, Чэшскімі цэнтрамі, Дацкім культурным інстытутам, Французскім інстытутам у Грузіі.
Дэдлайн: 16 лютага
Даведацца больш: https://www.goethe.de/ins/ge/de/kul/sup/e4c/e4c-folder-page.html
7. AURORA 2024 – Польскі тэатр у Быдгашчы прымае заяўкі на міжнародны конкурс драматургіі
Прэмія AURORA была заснавана ў 2021 годзе для сучасных драматургаў. Асноўная мэта прэміі – стварэнне платформы, каб аб’яднаць тэатральных творцаў розных краін. Тут яны могуць узаемадзейнічаць вакол новых драматургічных твораў і даследаваць розныя перспектывы глабальнага свету, выяўленыя ў тэкстах, што стымулююць да разважання і паглыблення ў іншыя культуры.
Працы можна падаваць на адной з чатырох моў: польскай, украінскай, англійскай ці рускай.
На першым этапе журы абярэ пяць тэкстаў, якія будуць прадстаўлены ў выглядзе сцэнічных эскізаў на фестывалі «Prapremiere» ў лістападзе.
Аўтар ці аўтарка тэксту-пераможцы атрымае прэмію – 50 000 злотых (каля 10 000 еўра).
Дэдлайн: 15 красавіка
Даведацца больш: https://www.teatrpolski.pl/bydgoszcz-award.html