Адукацыйныя і літаратурныя магчымасці (студзень)

Апошняе абнаўленне: 16 студзеня 2024
Адукацыйныя і літаратурныя магчымасці (студзень)
  1. UI 2024 – лідарская адукацыйная праграма ў Італіі

Маладыя лідары, якія хочуць прадоўжыць сваю кар’еру ў адным з найлепшых універсітэтаў еўрапейскага кантынента, могуць узяць удзел у праграме EUI «Leadership Program 2024». Інстытут вывучае сацыяльныя і гуманітарныя навукі, мае рэпутацыю транснацыянальнага цэнтра даследаванняў і якаснага навучання. EUI рэалізуе праграму, што ўваходзіць у лік найлепшых у галіне ўдасканалення лідарскіх якасцяў.Праграма прапануе:

  • стыпендыю 2500 еўра на месяц;
  • пакрыццё транспартных выдаткаў да 1200 еўра.
  • дапамогу на дзіця 200 еўра на месяц (пры неабходнасці);
  • дапамогу на пражыванне 300 еўра на месяц;
  • медычную страхоўку;

Дэдлайн: 25 студзеня.
Больш інфармацыі: https://www.eui.eu/apply?id=policy-leader-fellowship

2. Lit-Quest Europe – літаратурная рэзідэнцыя ў Славеніі, Фінляндыі
і Харватыі.

Праграма рэзідэнцыі літаратурных прафесіяналаў – частка праекта «Lit-Quest Europe», створанага супольнымі намаганнямі выдавецтваў «Goga» (Славенія), «Sandorf» (Харватыя) і Хельсінкскага літаратурнага агенцтва (Фінляндыя).

У 2024 годзе праграма запрашае на літаратурныя рэзідэнцыі. Асноўная ўвага надаецца дасведчаным літаратарам і літаратаркам, якія валодаюць англійскай мовай і здольныя чытаць лекцыі.

Арганізатары прапануюць:

  • пражыванне ў рэзідэнцыі
  • ганарар за лекцыю 300 еўра
  • аплату праезду да 500 еўра
  • суткавыя 50 еўра на дзень

Рэзідэнцыі адбудуцца з 1 чэрвеня да 30 лістапада.
Падаць заяўку можна да 15 лютага: https://www.goga.si/en/news/lit-quest-europe-open-call-for-literary-professionals-in-residence-program-2024/ 

3. Writing us – літаратурны анлайн-курс ад maramora.co для тых, хто хоча навучыцца ці палепшыць навыкі пісьма на англійскай мове.

Курс складаецца з шасці паўгадзінных відэалекцый. Плаўна пераходзячы ад тэорыі да практыкі, удзельнікі і ўдзельніцы вывучаюць разнастайныя пісьменніцкія інструменты, узятыя з аўтарытэтных англамоўных крыніц.

Аўтарка курса Вольга Бубіч выкарыстоўвае прыклады з класічных раманаў, вершаў, эсэ, каб зрабіць вопыт цікавым і навучыць атрымліваць асалоду ад магіі творчага пісьма.

Мова курса – англійская.
Кошт удзелу – 50 долараў.

Рэгістрацыя: https://www.maramora.co/courses/writing-as
Пачатак курса – з 20 студзеня.

4. ІІІ міжнародны дэкламатарскі конкурс для дзяцей, моладзі і дарослых ад фундацыі «Tutaka» 

Арганізатары пішуць: «Ты – аматар беларускага прыгожага пісьменства? Лепш за ўсіх расказваў вершы святому Мікалаю? Хочаш давесці хараство роднага слова ўсяму свету і нават крыху манетызаваць яго пры гэтым? – Гэты конкурс дакладна для цябе!»

Найлепшыя выканаўцы сустрэнуцца на тэатральнай сцэне Беластока, дзе 21 лютага 2024 года адбудзецца ўрачысты фінал. Пераможцы конкурсу атрымаюць грашовыя ўзнагароды

Падрабязнасці, рэгламент конкурсу і анкету ўдзельніка можна знайсці на сайце: http://tutaka.org/
Дэдлайн – да 31 студзеня 2024 года

5. Конкурс грантаў на падтрымку мабільнасці творцаў і дзеячаў культуры ад EU4Culture

Гранты на мабільнасць EU4Culture пакрываюць выдаткі на стажыроўкі, навучальныя візіты, канферэнцыі і іншыя актыўнасці, што спрыяюць абмену ведамі і міжкультурнаму дыялогу.

Падтрымліваюцца 4 тыпы мабільнасці:

  • Кароткая мабільнасць (5–10 дзён) – да 1500 еўра
  • Сярэдняя мабільнасць (да 5 тыдняў) – да 3500 еўра
  • Доўгая мабільнасць (да 12 тыдняў) – да 5000 еўра
  • Віртуальная мабільнасць (анлайн-удзел) – да 1000 еўра

Перыяд мабільнасці: 1 красавіка – 30 верасня 2024 года

Праекты могуць быць зрэалізаваныя ў дзяржавах – членах ЕС, краінах – партнёрах ЕС і ў іншых еўрапейскіх краінах.

*Праект EU4Culture рэалізуецца Гётэ-Інстытутам, Чэшскімі цэнтрамі, Дацкім культурным інстытутам, Французскім інстытутам у Грузіі.

Дэдлайн: 16 лютага
Даведацца больш: https://www.goethe.de/ins/ge/de/kul/sup/e4c/e4c-folder-page.html

Больш прафесійных і адукацыйных праграмаў глядзіце на sekktor