Амаль кожны дзень у свеце мы сутыкаемся з эскалацыяй варварства, часта скіраванага супраць нашых найбліжэйшых суседзяў. Жорсткія канфлікты хістаюць цяпер увесь свет.
З Бледскага маніфеста міру камітэта «Пісьменнікі за мір» Міжнароднага ПЭНа: «ПЭН паважае і абараняе годнасць усіх людзей. ПЭН выступае супраць несправядлівасці і гвалту, дзе б яны ні былі, у тым ліку супраць прыгнёту, каланізацыі, незаконнай акупацыі і тэрарызму».
Забойствы дзеля адплаты, тэрарыстычныя акты і помста мірным жыхарам не могуць мець апраўдання, якая б ні была падстава, як бы ні пякла крыўда. Любыя такія дзеянні – выклік чалавецтву. Зверства правакуе яшчэ большае зверства. Ёсць злачынцы, якія ведаюць гэта і здабываюць славу сваім уменнем шырыць бойню. Такім чынам яны не могуць больш разлічваць на спагаду. Жаданне кантраляваць тэрыторыю не можа быць апраўданнем іх жорсткасці і прыгнёту.
З Бледскага маніфеста міру камітэта «Пісьменнікі за мір» Міжнароднага ПЭНа: «ПЭН пацвярджае найпершую важнасць паслядоўнага стварэння ўмоў, што могуць прывесці да спынення канфліктаў любога кшталту. Няма ні свабоды без міру, ні міру без свабоды; сацыяльнай і палітычнай справядлівасці не дасягнуць без міру і свабоды».
Міжнародны ПЭН пацвярджае безумоўную этычную неабходнасць ставіць правы людзей у цэнтр любых дзеянняў урадаў або іх супернікаў.
Каб падпісаць заяву, націсніце тут.
Міжнародны ПЭН, 20 кастрычніка года
Цалкам тэкст чытаць тут: