• Навiны
  • Кніжны кірмаш у Катавіцах 3–5 лістапада

Кніжны кірмаш у Катавіцах 3–5 лістапада

Апошняе абнаўленне: 31 кастрычніка 2023
Кніжны кірмаш у Катавіцах 3–5 лістапада

3–5 лістапада пройдзе Кніжны кірмаш у Катавіцах, на якім будуць прадстаўлены беларускія аўтары і выдавецтвы. Адна з найбуйнейшых літаратурных падзей у Польшчы чакае гасцей у Міжнародным кангрэс-цэнтры (Katowice, plac Sławika i Antalla 1).

Адметнасцю падзеі стане вялікі стэнд «Вольная Беларусь» з кнігамі ад больш як дзесяці беларускіх выдавецтваў. Сярод імпрэз будуць прэзентацыі, дыскусіі і сустрэчы з беларускімі аўтарамі і перакладчыкамі.

РАСКЛАД ІМПРЭЗ 3–5 ЛІСТАПАДА

3 лістапада (пятніца)
16.00–17.00: прэзентацыя серыі «Турэмная літаратура» (Алена Лапцёнак, праваабарончы цэнтр «Вясна»).
17.00–18.00: дыскусія «Беларуская кніга: выклікі і перспектывы». З удзелам Аліны Коўшык (Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні), Наталлі Русецкай (Інстытут беларускай кнігі), Андрэя Янушкевіча (выдавецтва «Янушкевіч»). Мадэратар – Валер Булгакаў (выдавецтва «Arche»).

4 лістапада (субота)
13.00–14.00: прэзентацыя беларускіх перакладаў польскіх аўтараў Шчэпаня Твардаха «Кароль» і Дамінікі Словік «Зімоўка» (выдавецтва «Янушкевіч»).
14.00–15.00: прэзентацыя кнігі вершаў Уладзіміра Някляева «Сам» (галоўная зала).
15.00–16.00: прэзентацыя кнігі «Беларускі брыкалаж» нямецкага даследчыка Генрыха Кіршбаўма (выдавецтва «Vesna»).
16.00–17.00: прэзентацыя кнігі «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII стагоддзя і да нашага часу» Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча (выдавецтва «Arche», прэзентуе Валер Булгакаў).
17.00–18.00: творчая сустрэча з аўтарам Сашам Філіпенкам («Былы сын», «Ціхары», «Крэмулятар»).

5 лістапада (нядзеля)
13.00–14.00: дыскусія «Ці мусім мы клапаціцца пра пераклады беларускіх кніг на іншыя мовы?» З удзелам выдаўцы Валянціны Андрэевай (выдавецтва «Gutenberg»), аўтара Васіля Еўдакімава – Вала Клемэнта («Круглая Square»), паэткі і перакладчыцы Наталлі Русецкай.
14.00–15.00: прэзентацыя новых кніг выдавецтва «Gutenberg»: «Круглая Square» Вала Клемэнта, «Хто жыве ў гаражы» Андрэя Скурко.

3 лістапада, пятніца: 11.00–19.00
4 лістапада, субота: 10.00–19.00
5 лістапада, нядзеля: 10.00–17.00

фота: Аляксандр Драгавоз для PRADMOVA