• Заявы
  • Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

Апошняе абнаўленне: 24 ліпеня 2023
Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

14 ліпеня 2023 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.),  адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А.Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды мяркаванняў:

Сяргей Кемеж асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі і штрафу;

Кацярына Леў асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі і штрафу;

Дзяніс Салагуб асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і А.Лукашэнкі па арт. 369,  368 КК, і ўдзел у мірных пратэстах па ч.1 арт 342 КК да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі і штрафу;

Алег Кардаш асуджаны за абразу А.Лукашэнкі надпісам у грамадскам месцы па арт.368 і 341 КК да аднаго года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Дзмітры Утоўка асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады, суддзі і А.Лукашэнкі па арт. 369, 391 і 368 КК да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Святлана Баканава змешчана пад варту па арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі;

Вадзім Каўшоў змешчаны пад варту па арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі;

Наталля Чавусава асуджана за абразу А.Лукашэнкі і паклёп на А.Лукашэнку па арт. 367, 368 КК да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

Неадкладна вызваліць палітвязняў Сяргея Кемежа, Кацярыну Леў, Дзяніса Салагуба, Алега Кардаша, Дзмітрыя Утоўку, Святлану Баканаву, Вадзіма Каўшова, Наталлю Чавусаву і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  1. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 361, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.
  2. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр “Вясна”;