
Хто напісаў найлепшую кнігу паэзіі мінулага года? Журы прэміі імя Наталлі Арсенневай агучыла доўгі спіс намінантаў!
Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў прадстаўляюць доўгі спіс намінантаў на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай.
Доўгі спіс намінантаў (у алфавітным парадку):
- «Момант цішыні» – Надзея Амельчанка (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтарства не абвяшчаюцца публічна);
- «Амаль» – Вера Бурлак (выдавецтва «hochroth Minsk»);
- «Пад асобнымі коўдрамі» – Вольга Гапеева (выдавецтва «Skaryna Press»);
- «Аранжавы» – Віктар Жыбуль (выдавецтва «hochroth Minsk»);
- «Непрамо(ў)ленае» – Анатоль Івашчанка (выдавецтва «Skaryna Press»);
- «Акрамя» – Павел Капанскі (без выдавецтва);
- «Без Айчыны. Кніга турмы і замежжа» – Уладзімір Някляеў (выдавецтва Калегіума Усходняй Еўропы);
- «Гіброіды» – Сяргей Прылуцкі (выдавецтва «Мяне няма»);
- «Нічога нястрашнага» – Сяргей Прылуцкі (выдавецтва «hochroth Minsk»);
- «Дзікае паляваньне караля Стаха: Вершы да опэры» – Андрэй Хадановіч (выдавецтва «Gutenberg Publisher»).











Чаму такі шырокі спіс?
Паводле Статута прэміі, доўгі спіс можа змяшчаць ад 6 да 10 кніг. Сёлета журы вырашыла скласці максімальна пашыраны варыянт – праз багаты ўраджай якасных зборнікаў.
«У доўгі спіс увайшло толькі на пяць кніг менш, чым у поўны, але і ў такім выглядзе засталіся кнігі, якія маглі б трапіць і не трапілі, бо не набралі патрэбнай колькасці галасоў. Зараз будзе складана, бо ўсе намінанты вартыя кароткага спіса. Усе кнігі розныя – па стылі, тэматыцы, паэты і паэткі вельмі адметныя, але інакш і быць не магло», – адзначае сябра журы Ульяна Верына.
Калі будзе цырымонія?
Кароткі спіс будзе абвешчаны неўзабаве, а пераможца стане вядомы 24 траўня 2025 года.
Мы сустрэнемся ў Варшаве, у Моладзевым хабе, дзе пройдзе паэтычны пікнік пад сінім небам – з жывой музыкай, вершамі і добрай кампаніяй. Гэта робіцца традыцыяй, якая натхняе і дадае моцы паэтам і паэткам пісаць яшчэ больш. Як кажа слоган прэміі – «Пад сінім небам усё іначай».
Запрашаем вас!
Прыйдзіце, каб падтрымаць беларускіх паэтаў і паэтак, паслухаць вершы, які б’юць у сэрца, і нагадаць сабе, што паэзія жыве – нават у выгнанні, нават на мяжы, асабліва ў Беларусі.
Журы прэміі
Сёлета ў журы – пяцёра майстраў: паэты і паэткі, літаратуразнаўцы, уважлівыя чытачы і чытачкі, якія па-сапраўднаму любяць і разумеюць паэзію. Менавіта яны вызначаць галоўную інтрыгу прэміі – абяруць паэтычную кнігу года. Сярод публічных сябраў журы – асобы, чые імёны добра вядомыя ў літаратурнай прасторы:



Прэмія Наталлі Арсенневай – штогадовая ўзнагарода за найлепшую кнігу беларускай паэзіі, заснаваная Беларускім ПЭНам і Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў, каб ушанаваць памяць адной з найвыбітнейшых беларускіх паэтак ХХ стагоддзя і падтрымаць жывую і разнастайную беларускую паэзію.
Якія кнігі з доўгага спісу вы ўжо чыталі? Дзяліцеся ўражаннямі, пазначайце аўтараў і аўтарак #прэміяАрсенневай2025 у сацыяльных сетках!
Сачыце за навінамі на сайтах арганізатараў penbelarus.org і bellit.info, а таксама ў сацыяльных сетках.