• Навiны
  • Надзея Калач (вызваленая 21.04.2023)

Надзея Калач (вызваленая 21.04.2023)

Апошняе абнаўленне: 21 красавіка 2023
Надзея Калач (вызваленая 21.04.2023)
Фота: Frank Schwichtenberg
Вакалістка і аўтарка тэкстаў гурта IRDORATH.
Палітычны пераслед:

Нарадзілася 2 жніўня 1989 года.  

2 жніўня 2021 года была затрымана ўвечары на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання свайго дня народзінаў разам з іншымі музыкамі і гасцямі свята. 

9 снежня 2021 суд Савецкага раёна Мінска пачаў разгляд крымінальнай справы ўдзельнікаў музычнага фэнтэзі-фолк-гурта IRDORATH Уладзіміра і Надзеі Калачоў, абвінавачаных на падставе ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (навучанне або іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці). Апошні пункт у выніку быў зняты памочнікам пракурора падчас судовага следства праз недастатковасць падстаў.

14 снежня 2021 года ў судзе Савецкага раёна Мінска вынесены прысуд на падставе арт. 342 Крымінальнага кодэкса: 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Прызнана палітзняволенай 10 жніўня 2021 года. 

Вызвалена 21 красавіка 2023 года.