Нарадзіўся 19 сакавіка 1962 года ў Ташкенце, жыў пэўны час у Гомелі, скончыў філфак Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны (1996), навучаўся ў Літаратурным інстытуце імя Максіма Горкага ў Маскве.
Аўтар кніг «От Лешки до Лешего» (2000), «ФАС», (2000), «Счастливый человек» (2002), «Лешики forever! Часть 1» (2002), «Ты знаешь…» (2004).
Затрыманы 18 жніўня 2022 года.
Утрымліваецца ў СІЗА № 3 Гомеля на вуліцы Кніжнай.
Паводле інфармацыі праўладнага тэлеграм-канала, барда затрымалі за «творчую дзейнасць у інтэрнэце».
Імаверныя артыкулы, паводле якіх падазраюць: арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці), арт. 363 (супраціў пры затрыманні), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
21 сакавіка ў Гомельскім абласным судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы паэта і барда Аляксея Ільінчыка, якому прад’яўленыя абвінавачанні ў паклёпе на прэзідэнта (ч.2 арт. 367), абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368) і распальванні сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт 130 Крымінальнага кодэкса).
28 сакавіка 2023 года Гомельскі абласны суд вынес рашэнне па крымінальнай справе Аляксея Ільінчыка. Яму былі прад’яўленыя абвінавачанні ў паклёпе на прэзідэнта (ч. 2 арт. 367 КК), абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 КК) і распальванні варожасці (ч. 1 арт. 130 КК). Справу разглядаў суддзя Аляксей Хлышчанкоў. Пракурор запрасіў для Аляксея Ільінчыка тры гады пазбаўлення волі. Прысуд – 2 з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Адрас для ліставання: Ільінчык Аляксей Анатольевіч, СІЗА № 3, вул. Кніжная, 1а, 246003, г. Гомель.