
Кніга паказвае зараджэньне і станаўленьне грамадзянскага актывізму ў Беларусі — і асобу Алеся Бяляцкага як аднаго з найбольш яркіх яго прадстаўнікоў. Адкрывае чытачу Беларусь, што працягвае змаганьне за праўду, правы чалавека, за сваю культуру і незалежнасьць.
У выданьні выкарыстаныя ўспаміны Бяляцкага, апублікаваныя ў розных ягоных кнігах, публікацыі ў перыёдыцы, выступы на канферэнцыях, у судах, напісанае ў лістах на свабоду, у шматлікіх інтэрв’ю беларускім і замежным СМІ. Кніга таксама зьмяшчае выказваньні паплечнікаў Алеся. Гэта дыялог зь ім, даніна павагі нашаму сябру і калегу, магчымасьць сказаць яму «дзякуй».
У кнізе 240 старонак, надрукаваная ў цвёрдай і мяккай вокладках, выдадзеная Беларускім ПЭНам і выдавецтвам «Полацкія лабірынты».


