15 верасня 2021 года ў ягонай кватэры адбыўся ператрус, яго затрымалі як падазраванага ва ўдзеле ў «дэструктыўных тэлеграм-каналах».
16 верасня 2021 года Андрэя Акушку судзілі паводле арт. 19.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (дробнае хуліганства), у сувязі з высокай тэмпературай з суда яго адпусцілі ў паліклініку, але пакуль ён быў у чарзе з падазрэннем на ковід, да яго прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і прапанавалі праехаць з імі. На волю Андрэй Акушка не выйшаў, вынік суда — 13 сутак адміністрацыйнага арышту.
28 снежня 2021 Андрэй Акушка быў арыштаваны ў крымінальнай справе, яму выставілі абвінавачванні паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).
Асуджаны на 2,5 года калоніі агульнага рэжыму.
22 сакавіка 2022 года прызнаны палітвязнем.
Адрас для ліставання: Андрэй Анатолевіч Акушка, ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20