• Навiны
  • Андрэй Акушка (вызвалены 20.02.2024)

Андрэй Акушка (вызвалены 20.02.2024)

Апошняе абнаўленне: 20 лютага 2024
Андрэй Акушка (вызвалены 20.02.2024)
Аўтар тэкстаў для часопісаў «Наша гісторыя» і «Arche», працаваў у Палацы дзяцей і моладзі ў Мінску. Кіраваў клубам настольных гульняў «Кромверк», адзін з арганізатараў фестывалю настольных гульняў «Юнікон».

15 верасня 2021 года ў ягонай кватэры адбыўся ператрус, яго затрымалі як падазраванага ва ўдзеле ў «дэструктыўных тэлеграм-каналах».

16 верасня 2021 года Андрэя Акушку судзілі паводле арт. 19.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (дробнае хуліганства), у сувязі з высокай тэмпературай з суда яго адпусцілі ў паліклініку, але пакуль ён быў у чарзе з падазрэннем на ковід, да яго прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і прапанавалі праехаць з імі. На волю Андрэй Акушка не выйшаў, вынік суда — 13 сутак адміністрацыйнага арышту.

28 снежня 2021 Андрэй Акушка быў арыштаваны ў крымінальнай справе, яму выставілі абвінавачванні паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

Асуджаны на 2,5 года калоніі агульнага рэжыму.

22 сакавіка 2022 года прызнаны палітвязнем.

З 28 кастрычніка 2022 года – у спісе «экстрэмістаў».

Вызвалены 20 лютага 2024 года.

Ленд-ліз: міфы і праўда пра амерыканскую праграму дапамогі