ПЭН-клуб Паўднёвай Афрыкі выпусціў серыю падкастаў пад назвай "Пустое крэсла"
Гэта падкаст, у якім вядуцца гутаркі пра пісьменніцтва, свабоду самавыяўлення, трываласць і салідарнасць у часы пандэміі COVID-19. Кожны з пяці выпускаў прысвечаны пісьменніку ў зняволенні, які трапіў пад пераслед, рэалізуючы сваё права на свабоду думкі і свабоду выказвання.
Два выпускі гэтай серыі прысвечаныя сябрам Беларускага ПЭНа Алесю Бяляцкаму і Уладзіміру Мацкевічу, якія знаходзяцца за кратамі за свае перакананні. Беларускі ПЭН дзякуе калегам з Паўднёвай Афрыкі за салідарнасць з беларускімі творцамі.
Падкасты можна паслухаць на ўсіх папулярных пляцоўках, а таксама на сайце ПЭНа Паўднёвай Афрыкі.