• Навiны
  • (UPD) Збор для дзеячаў культуры з Украіны

(UPD) Збор для дзеячаў культуры з Украіны

Апошняе абнаўленне: 5 ліпеня 2022
(UPD) Збор для дзеячаў культуры з Украіны
Збор сродкаў для ўкраінскіх дзеячаў культуры, арганізаваны Фондам Open Culture, Беларускім ПЭНам, ПЭНам Украіны і Польскім ПЭН-клубам, працягваецца.

Па стане на пачатак ліпеня сабрана больш за 350 000 PLN (≈74 365 EUR)

Сабраныя сродкі пойдуць на забеспячэнне надзённых патрэб дзеячаў украінскай культуры, якія знаходзяцца ў небяспецы, а менавіта:

  • тэрміновае перасяленне ў гарады Заходняй Украіны,
  • тэрміновы выезд і пасяленне ў бяспечных краінах.

Рэквізіты для пераводаў і нумары рахункаў ніжэй.


ПЭН Украіны ў супрацы з Беларускім ПЭНам, Польскім ПЭН-клубам, а таксама з польскім Фондам Open Culture распачалі сумесны фінансавы збор для дзеячаў культуры з Украіны.

Гэты збор сродкаў скіраваны на падтрымку ўкраінскіх пісьменнікаў, журналістаў, навукоўцаў, перакладчыкаў і мастакоў, якія знаходзяцца ў небяспецы з-за вайны, распачатай Расіяй супраць Украіны.

У гэты момант, як ніколі, мы ўсе павінны падтрымаць Украіну, бо на яе тэрыторыі ідзе вайна за будучыню Еўропы.

Сабраныя сродкі пойдуць на забеспячэнне надзённых патрэб дзеячаў украінскай культуры, якія знаходзяцца ў небяспецы, а менавіта:

  • тэрміновае перасяленне ў гарады Заходняй Украіны,
  • тэрміновы выезд і пасяленне ў бяспечных краінах.

Культура з’яўляецца адным з галоўных бастыёнаў украінскай свабоды і мы павінны адстаяць права прадстаўнікоў украінскай культурнай супольнасці працягваць выступаць і гаварыць без перашкодаў.

Абавязваемся падзяліцца справаздачай пра выкарыстанне сабраных сродкаў.

ПЭН Украіны, Беларускі ПЭН, Польскі ПЭН-клуб, Фонд Open Culture


Рэквізіты для пераводаў і нумары рахункаў:

Fundacja Open Culture

Ul. Krakowskie Przedmieście 59/3A

20-076 Lublin

Polska

Nest Bank

IBAN:PL 

Код SWIFT: NESBPLPW

PLN: 06 1870 1045 2078 1068 6320 0001

EUR: 76 1870 1045 2078 1068 6320 0002

USD: 49 1870 1045 2078 1068 6320 0003

GBP: 22 1870 1045 2078 1068 6320 0004


Кантакт: [email protected]