Па стане на пачатак ліпеня сабрана больш за 350 000 PLN (≈74 365 EUR)
Сабраныя сродкі пойдуць на забеспячэнне надзённых патрэб дзеячаў украінскай культуры, якія знаходзяцца ў небяспецы, а менавіта:
- тэрміновае перасяленне ў гарады Заходняй Украіны,
- тэрміновы выезд і пасяленне ў бяспечных краінах.
Рэквізіты для пераводаў і нумары рахункаў ніжэй.
ПЭН Украіны ў супрацы з Беларускім ПЭНам, Польскім ПЭН-клубам, а таксама з польскім Фондам Open Culture распачалі сумесны фінансавы збор для дзеячаў культуры з Украіны.
Гэты збор сродкаў скіраваны на падтрымку ўкраінскіх пісьменнікаў, журналістаў, навукоўцаў, перакладчыкаў і мастакоў, якія знаходзяцца ў небяспецы з-за вайны, распачатай Расіяй супраць Украіны.
У гэты момант, як ніколі, мы ўсе павінны падтрымаць Украіну, бо на яе тэрыторыі ідзе вайна за будучыню Еўропы.
Сабраныя сродкі пойдуць на забеспячэнне надзённых патрэб дзеячаў украінскай культуры, якія знаходзяцца ў небяспецы, а менавіта:
- тэрміновае перасяленне ў гарады Заходняй Украіны,
- тэрміновы выезд і пасяленне ў бяспечных краінах.
Культура з’яўляецца адным з галоўных бастыёнаў украінскай свабоды і мы павінны адстаяць права прадстаўнікоў украінскай культурнай супольнасці працягваць выступаць і гаварыць без перашкодаў.
Абавязваемся падзяліцца справаздачай пра выкарыстанне сабраных сродкаў.
ПЭН Украіны, Беларускі ПЭН, Польскі ПЭН-клуб, Фонд Open Culture
Рэквізіты для пераводаў і нумары рахункаў:
Fundacja Open Culture
Ul. Krakowskie Przedmieście 59/3A
20-076 Lublin
Polska
Nest Bank
IBAN:PL
Код SWIFT: NESBPLPW
PLN: 06 1870 1045 2078 1068 6320 0001
EUR: 76 1870 1045 2078 1068 6320 0002
USD: 49 1870 1045 2078 1068 6320 0003
GBP: 22 1870 1045 2078 1068 6320 0004
Кантакт: [email protected]