«КАРАГОДНАЯ СПРАВА» / «ХОРОВОДНОЕ ДЕЛО»

Апошняе абнаўленне: 28 лютага 2022
«КАРАГОДНАЯ СПРАВА» / «ХОРОВОДНОЕ ДЕЛО»
brestcity.com
Беларусь, 2021 год

На русском языке ниже


У статыстыку маніторынгу парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры, які рэалізуе Беларусі ПЭН, не былі ўключаныя факты пераследу беларусаў, асуджаных па так званай «Карагоднай справе», бо шматлікія пратэсныя акцыі лета-восені 2020 года былі настолькі багатымі на творчыя праяўленні і нестандартныя мастацкія рашэнні ўдзельнікаў, што і гісторыя карагода ўспрымаецца намі найперш як мірны збор, а не асобны культурны акт. Аднак мы не можам зусім не звярнуць увагі, па-першае, на адну з самых масавых «палітычных спраў» у гісторыі Беларусі, па-другое, на тэму ваджэння карагоду як такую ​​– класічнага рытуалу, фальклорнай традыцыі Беларусі, якая ў сітуацыі ненармальнасці аказалася прыроўненай да экстрэмізму.

Так, 13 верасня 2020 года на Маршы герояў у Берасці на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, пляскалі ў далоні, танцавалі і спявалі песні “Муры” і “Тры чарапахі”. У выніку каля тысячы ўдзельнікаў мірнага сходу былі разагнаныя вадамётам і была распачатая крымінальная справа «па факце арганізацыі і актыўнага ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». «Шкода» ад карагода склала каля 215 еўра.

Першы судовы працэс па «карагоднай справе» прайшоў у Берасці ў студзені 2021 года, з тога моманту былі вынесеныя прысуды 11 групам абвінавачаных. Па стане на канец 2021 года ўсяго асуджана 114 чалавек. Сярод іх – двое дзеячаў культуры: паэт Мікалай Папека ды літаратарка і актывістка Алена Гнаўк.


(rus)


В статистику мониторинга нарушений культурных прав и прав человека в отношении деятелей культуры, реализуемого Беларуссим ПЭНом, не были включены факты преследования беларусов, осужденных по так называемому «Хороводному делу», так как многочисленные протестные акции лета-осени 2020 года были настолько богаты творческими проявлениями и нестандартными художественными решениями участников, что и история хоровода воспринимается нами прежде всего как мирное собрание, а не отдельный культурный акт. Однако мы не можем совсем не обратить внимания, во-первых, на одно из самых массовых «политических дел» в истории Беларуси, во-вторых, на тему вождения хоровода как таковую – классический ритуал, фольклорную традиция Беларуси, которая в ситуации ненормальности оказалась приравненной к экстремизму. 

Так, 13 сентября 2020 года на Марше героев в Бресте на пересечении бульвара Космонавтов и проспекта Машерова протестующие водили хоровод, хлопали в ладоши, танцевали и пели песни «Муры» и «Тры чарапахі». В результате около тысячи участников мирного собрания были разогнаны водометом и возбуждено уголовное дело «по факту организации и активного участия в групповых действиях, грубо нарушающих общественный порядок». «Ущерб» от хоровода составил порядка 215 евро.

Первый судебный процесс по «хороводному делу» прошел в Бресте в январе 2021 года, и с тех пор приговоры были вынесены 11 группам обвиняемых. По состоянию на конец 2021 года всего осуждены 114 человек. В их числе – двое деятелей культуры: поэт Николай Папеко и литератор, активистка Елена Гнаук.