• Навiны
  • Сусветны дзень пісьменніка ў зняволенні: Махамед Аль-Рокен

Сусветны дзень пісьменніка ў зняволенні: Махамед Аль-Рокен

Апошняе абнаўленне: 19 лістапада 2021
Сусветны дзень пісьменніка ў зняволенні: Махамед Аль-Рокен

Імя: Махамед Аль-Рокен

Род дзейнасці: акадэмік, праваабаронца і пісьменнік

Сітуацыя: зняволены

#MohammedAlRoken #FreeAlRoken #ImprisonedWriter

Даведка

Доктар Махамед Абдула Аль-Рокен – вядомы пісьменнік родам з ААЭ, навуковец і праваабаронца, які спецыялізуецца на пытаннях свабоды слова і барацьбы з тэрарызмам. Ён быў членам Міжнароднай асацыяцыі юрыстаў (IBA), Міжнароднай асацыяцыі адвакатаў і былым прэзідэнтам распушчанай Асацыяцыі юрыстаў ААЭ.

Д-р Аль-Рокен доўгі час падвяргаўся пераследу з боку ўладаў ААЭ з-за сваёй праваабарончай дзейнасці. Ён быў арыштаваны ў жніўні 2006 года, затрыманы на некалькі дзён і дапытаны з нагоды яго ўдзелу ў працы Эмірацкай Асацыяцыі па Правах Чалавека. За гэты час улады канфіскавалі яго пашпарт, сачылі за ім і забаранілі яму пакідаць краіну, а таксама пісаць для СМІ і даваць інтэрв’ю.

17 ліпеня 2012 года супрацоўнікі дзяржаўнай бяспекі ААЭ арыштавалі д-ра Аль-Рокена, правялі вобшук у яго доме, канфіскавалі яго асабістыя рэчы і павезлі ў неўстаноўленае месца, дзе ён утрымліваўся ў адзіночнай камеры на працягу трох месяцаў, без доступу да адваката і сям’і. 4 сакавіка 2013 года ён паўстаў перад Палатай дзяржаўнай бяспекі Федэральнага Вярхоўнага суда па сумна вядомай справе “ААЭ 94” разам з 93 іншымі актывістамі, абвінавачанымі па некалькіх фіктыўных справах, уключаючы нібыта змову з мэтай звяржэння ўрада. У чэрвені 2013 года праваабарончыя арганізацыі паведамілі, што супрацоўнікі дзяржаўнай бяспекі падвяргалі д-ра Аль-Рокена і іншых абвінавачаных па справе “ААЭ 94” сістэматычна жорсткаму абыходжанню, уключаючы катаванні, падчас папярэдняга зняволення.

2 ліпеня 2013 года Палата дзяржаўнай бяспекі Федэральнага Вярхоўнага суда прызнала доктара Аль-Рокена вінаватым і прысудзіла яму дзесяць год пазбаўлення волі з наступным трохгадовым выпрабавальным тэрмінам, а таксама вынесла прысуды аб турэмным зняволенні на тэрмін ад сямі да 15 гадоў 68 іншым абвінавачаным. Вядучыя праваабарончыя арганізацыі палічылі судовы працэс несправядлівым, а турэмнае зняволенне – парушэннем  правоў зняволенных на свабоду слова і аб’яднанняў.

У красавіку 2014 года Працоўная група ААН па адвольных затрыманнях (ПГАД) апублікавала дакумент, у якім прызнала адвольным характар затрымання доктара Аль-Рокена і 60 іншых абвінавачаных у масавым судовым працэсе “ААЭ 94”. У сваім заключэнні ПГАД выказала занепакоенасць з нагоды сцвярджэнняў абвінавачаных аб тым, што іх збівалі пластыкавай трубкай па ўсім целе, прывязвалі да крэсла, пагражалі электрычным токам, абражалі і прыніжалі ў спробах прымусіць іх прызнацца ў дзеяннях, якіх яны не здзяйснялі. ПГАД таксама падкрэсліла сцвярджэнні абвінавачаных аб тым, што яны падвяргаліся працягламу зняволенню ў адзіночных камерах, знаходзіліся пад уздзеяннем пастаяннага святла. Пры вывадзе з камер на іх апраналі капюшоны. Працоўная група таксама выказала занепакоенасць з нагоды абуральных парушэнняў права на справядлівы суд, у тым ліку адмову ў праве на абскарджанне любога судовага рашэння. ПГАД прыйшла да высновы, што асуджэнне падсудных было заснаванае на абвінавачваннях у дзеяннях, якія падпадаюць пад правы на свабоду выказвання меркаванняў і сходаў, і заклікала ўрад ААЭ вызваліць іх і выплаціць ім суразмерную кампенсацыю.

Д-р Аль-Рокен адбывае турэмны тэрмін у сумна вядомай турме строгага рэжыму Аль-Разін, якую часта называюць Гуантанама ў ААЭ. У ліпені 2019 года ПГАД і тры эксперты ААН, уключаючы Спецыяльнага дакладчыка ААН па пытаннях свабоды меркаванняў і іх выказвання, выказалі занепакоенасць умовамі яго ўтрымання. Экспэрты падкрэслілі, што д-р Аль-Рокен рэгулярна сутыкаецца з адвольнымі дысцыплінарнымі мерамі, уключаючы змяшчэнне ў адзіночную камеру без доступу да дзённага святла, падвяргаецца інвазіўнаму асабістаму ператрусу і канфіскацыі асабістых рэчаў, а таксама пазбаўлены спатканняў з сям’ёй і медыцынскай дапамогі.

Заклік да дзеяння

Справа доктара Махамеда Аль-Рокена з’яўляецца прыкладам аўтарытарнага характару эмірацкага рэжыму і падкрэслівае цяжкую сітуацыю са свабодай слова ў ААЭ. Міжнародны ПЭН лічыць турэмнае зняволенне д-ра Аль-Рокена адвольным і відавочным парушэннем яго права на свабоду выказвання меркавання. Улады ААЭ павінны неадкладна і безумоўна вызваліць яго і зняць з яго ўсе абвінавачванні. Яны таксама павінны забяспечыць Аль-Рокену рэгулярны доступ да сям’і і адвакатаў, медыцынскую дапамогу і абарону ад катаванняў і іншых формаў жорсткага абыходжання да яго вызвалення.

Адвакацыя

  • Напішыце уладам ААЭ ліст з патрабаваннем неадкладнага і безумоўнага вызвалення доктара Махамеда Аль-Рокена, адмены ўсіх абвінавачванняў і справядлівага абыходжання з ім да яго вызвалення. 

Па спасылыцы прыклад ліста, які вы можаце адаптаваць.

  • Распаўсюджвайце інфармацыю і заклікайце іншых падтрымаць гэтую справу.

Дасылаце лісты: 

President Sheikh Khalifa bin Zayed Al Nahyan:

  • Salutation: Your Highness
  • Postal Address: Ministry of Presidential Affairs Corniche Road POB 280 Abu Dhabi United Arab Emirates
  • Fax: +971 2 622 2228
  • Email: [email protected]