• Навiны
  • Сусветны дзень пісьменніка ў зняволенні: Майкель Асорба (Куба)

Сусветны дзень пісьменніка ў зняволенні: Майкель Асорба (Куба)

Апошняе абнаўленне: 15 лістапада 2021
Сусветны дзень пісьменніка ў зняволенні: Майкель Асорба (Куба)

Імя: Майкель Асорба (Куба)
Род заняткаў: Музыка і актывіст
Сітуацыя: заключэнне пад варту
#MaykelOsorbo #FreeMaykel #ImprisonedWriter

Даведка

Майкель Касціла Перэс, шырока вядомы пад імем Майкель Асорба, – аўтар, рэпер, незалежны музыка з Кубы. Асорба з’яўляецца суаўтарам, разам з іншымі кубінскімі музыкамі, песні “Patria y Vida” (“Радзіма і жыццё”), якая з моманту свайго выхаду ў лютым 2021 года стала заклікам да надзеі і гімнам падчас антыўрадавых дэманстрацый па ўсім востраве. Песня была намінаваная на Прэмію Latin Grammy Awards у катэгорыях “Лепшая гарадская песня” і “Песня года”. Асорба таксама з’яўляецца адным з заснавальнікаў Movimiento San Isidro (MSI), групы кубінскіх мастакоў і інтэлектуалаў, створанай у 2018 годзе для абароны свабоды слова на Кубе.

Асорба быў затрыманы 18 мая 2021 года, папярэдне на працягу 14 дзён лічыўся зніклым без звестак. Пазней медыя паведамілі, што ён быў затрыманы 31 мая і пераведзены ў турму ў Пінар-дэль-Рыа па абвінавачванні ў такіх меркаваных злачынствах, як “супраціў” і “непавага” ў сувязі з яго адмовай быць арыштаваным, калі ён спрабаваў дабрацца да штаб-кватэры MSI 4 красавіка 2021 года. Яго папярэдняе заключэнне не адпавядае міжнародным прававым патрабаванням і кубінскаму крымінальнаму кодэксу.

Асорба не менш за 121 раз падвяргаўся паліцэйскага пераследу. 24 верасня 2018 года ён быў арыштаваны пасля выступу на канцэрце, дзе ён і іншыя рэперы публічна выступілі супраць Дэкрэта 349, закона, які рэгулюе ўсё мастацкае самавыяўленне на Кубе і прымушае замаўчаць тых, хто выступае супраць Урада. 20 сакавіка 2019 года ён быў асуджаны да 1,5 года турэмнага зняволення за нібыта напад на паліцэйскага. Рэпер быў вызвалены 24 кастрычніка 2019 года пасля таго, як абарона прадэманстравала, што супраць Асорбы былі дадзены супярэчлівыя паказанні і прыведзена недастаткова доказаў. У красавіку 2020 года ён быў зноў затрыманы на тры дні за нібыта прапаганду “незаконных малюнкаў” падчас трансляцыі відэа ў Facebook Live, дзе ён абмяркоўваў мясцовую палітыку, COVID-19 на Кубе і крытыкаваў кубінскія ўлады.

11 лютага 2011 Міжамерыканская камісія па правах чалавека прыняла меры засцярогі ў дачыненні да 20 членаў MSI, уключаючы Асорбу, палічыўшы, што ім, як праваабаронцам, пагражае сур’ёзная рызыка.  Асорба не меў доступу да справядлівага судовага разбору і, згодна з паказаннямі яго сваякоў, ён атрымлівае пагрозы ад уладаў нават у турме.

Справа Асорбы з’яўляецца яркім прыкладам палітыкі кубінскага ўрада па падаўленні свабоды слова і пераследу крытычных галасоў. За апошні год колькасць актаў гвалту і выпадкаў адвольных арыштаў, спланаваных дзяржавай, значна ўзрасла, дасягнуўшы піку ў ліпені, калі ўлады пачалі здзяйсняць напады на мірных дэманстрантаў. З 11 ліпеня 2021 года было зафіксавана больш за тысячу арыштаў і знікненняў, уключаючы выпадкі, калі людзі былі вымушаныя хавацца. Прынамсі 55 мастакоў і пісьменнікаў цяпер знаходзяцца пад хатнім арыштам, у турме альбо пад следствам.

Заклік да дзеяння

Кубінскія ўлады павінны неадкладна і безумоўна вызваліць Майкеля Асорбу і спыніць усе крымінальныя справы, якія вядуцца супраць яго. 

Вось што вы можаце зрабіць:

  • Напішыце ліст кубінскім уладам з патрабаваннем неадкладнага і безумоўнага вызвалення Майкеля Асорбы і спынення ўсіх бягучых крымінальных працэсаў супраць яго. 
  • Распаўсюдзьце інфармацыю пра яго справу. Заклікайце іншых людзей у вашых сацсетках прыняць меры ад яго імя.

Калі ласка, дасылайце паведамленні ў сацыяльных сетках і лісты на адрасы:

President
Sr. Miguel Díaz-Canel
Email: [email protected]
Twitter: @DiazCanelB

Minister of Justice
Mr. Oscar Silvera Martínez
Email: [email protected]
Twitter: @CubaMinjus
Facebook: https://www.facebook.com/MinisterioJusticiaCuba

Minister of Culture
Alpidio Alonso Grau
Twitter: @AlpidioAlonsoG
Facebook: https://www.facebook.com/MinisterioCulturaCuba/

Minister of Foreign Affairs (Minrex)
Bruno Rodriguez Parrilla
Email: [email protected]
Twitter: @BrunoRguezP
Facebook: https://www.facebook.com/CubaMINREX

Адпраўляйце лісты ў Амбасаду Рэспублікі Куба ў вашай краіне.

Калі ласка, паведаміце Беларускаму ПЭНу пра прынятыя Вамі дзеянні і атрыманыя адказы. Дзякуй!