• Заявы
  • Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 18 палітвязняў

Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 18 палітвязняў

Апошняе абнаўленне: 11 лістапада 2021
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 18 палітвязняў
Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

У сувязі з няўхільным ростам колькасці выпадкаў асуджэння і зняволення грамадзян краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са здзекам з дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асоб, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем:

Намі атрымана інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і здзек з дзяржаўных сімвалаў, а таксама выкарыстанне іншых дапушчальных формаў выказвання меркаванняў:

  1. Аляксандр Шматаў, асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 2 гадоў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;
  2. Ігар Ухалюк, асуджаны паводле ч. 1 арт. 367 КК за паклёп у адносінах да прэзідэнта да 2 гадоў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;
  3. Алег Грудзінаў, асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 1 году і 6 месяцаў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;
  4. Аляксей Федаркевіч, асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 2 гадоў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;
  5. Вадзім Собалеў, асуджаны паводле арт. 370 КК за здзек з дзяржсімвалаў да абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;
  6. Валерый Панкратовіч, змешчаны пад варту ў следчы ізалятар па абвінавачванні ў абразе прэзідэнта;
  7. Андрэй Гарбуноў, асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 1 году абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;
  8. Антон Шлемен, асуджаны паводле арт. 370 КК за здзек з дзяржсімвалаў да 1 году і 6 месяцаў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;
  9. Юрый Вяршук,  асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 2 гадоў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;
  10. Сяргей Ільюшанка, асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 2 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;
  11. Віктар Пыцько, асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 2 гадоў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;
  12. Сяргей Юпатаў, асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 2 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;
  13. Аляксандр Грыневіч, асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 3 гадоў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;

а таксама пра змяшчэнне пад варту ў СІЗА за каментары ў сацыяльных сетках у сувязі з перастрэлкай, падчас якой загінулі А.Зельцэр і супрацоўнік КДБ:

Мікалая Дземчанкі, Аляксандра Мілашэўскага, Алега Корзуна, Сяргея Рындзевіча, Івана Чаравакі.

У сувязі з гэтым мы лічым іх пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываванымі, звязанымі з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх — палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць палітвязняў Аляксандра Шматава, Ігара Ухалюка, Алега Грудзінава, Аляксея Федаркевіча, Вадзіма Собалева, Валерыя Панкратовіча, Андрэя Гарбунова, Антона Шлемена, Юрыя Вершука, Сяргея Ільюшанку, Віктара Пыцько, Сяргея Юпатава, Аляксандра Грыневіча, Мікалая Дземчанку, Аляксандра Мілашэўскага, Алега Корзуна, Сяргея Рындзевіча, Івана Чараваку і спыніць крымінальны пераслед у адносінах да іх.
  • Прыняць меры, накіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асоб, а менавіта — артыкулаў 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней распачатыя паводле дадзеных артыкулаў крымінальныя справы.
  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр “Вясна”;

“Беларускі Хельсінкскі камітэт”;

Lawtrend;

“Прававая ініцыятыва”;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Human Constanta.