Юля Арцёмава – празаік. Скончыла Беларускі калегіюм, юрфак БДУ і Школу маладога пісьменніка. Аўтарка кнігі “Я и есть революция”, якая сёлета выходзіць у выдавецтве “Время” і выдавецкай ініцыятыве “Пфляўмбаўм”. Мы абмяркуем, пра якую менавіта рэвалюцыю вядзеццца аповед, ці не страшна выдаваць кнігу з такой назвай і ці складана пераходзіць ад напісання апавяданняў да вялікай формы – рамана. Таксама Юля падзеліцца ўласнай гісторыяй вымушанай эміграцыяй і як гэта паўплывала на яе творчасць.
Глядзець эфір а 19.00 можна на нашым youtube-канале па спасылцы альбо ў сацсетках ПЭНа і “Еўрарадыё”.
“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе літаратары дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыццё падчас пандэміі і грамадска-палітычнага крызісу і адказваюць на пытанні гледачоў.