
Палітычны пераслед:
У 1994 годзе Аляксандр Фядута быў удзельнікам каманды Лукашэнкі, працаваў у Адміністрацыі Прэзідэнта, адкуль звольніўся на знак пратэсту пасля з’яўлення праяў цэнзуры ў прэсе. На выбарах 2010 года Аляксандр Фядута працаваў у перадвыбарным штабе кандыдата ў прэзідэнты паэта Уладзіміра Някляева. Пасля брутальнага разгону Плошчы быў арыштаваны 20 снежня 2010 года і змешчаны ў СІЗА КДБ. У той час быў прызнаны палітвязнем.
12 красавіка 2021 года Аляксандр Фядута перастаў выходзіць на сувязь. 13 красавіка стала вядома, што Аляксандр Фядута, які ў той час знаходзіўся ў Маскве, быў затрыманы КДБ Беларусі «па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства» (арт. 108 КПК).
Пра факт затрымання паведаміла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва са спасылкай на КДБ.
У дачыненні да Аляксандра Фядуты распачатая крымінальная справа па частцы 1 артыкула 357 (змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады).
20 красавіка 2022 года прызнаны палітвязнем.
На пачатку траўня 2022 года быў пераведзены з СІЗА-1 у СІЗА КДБ. Ён пачаў знаёміцца з матэрыяламі справы. У канцы траўня Аляксандра перавялі назад у СІЗА-1.
9 чэрвеня 2022 г. Генпракуратура паведаміла, што справу “аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады” накіравалі ў суд.
5 верасня Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў адкрытым працэсе вынес прысуды ў крымінальнай справе «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады», паводле якой, сярод іншых, асуджаны Аляксандр Фядута. Яму прысудзілі 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле арт. 357 Крымінальнага кодэкса (змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам). Падчас судовага працэсу Аляксандр Фядута прызнаў сваю віну часткова і не пагадзіўся з агучанымі ў абвінавачванні матывамі.
З 9 снежня 2022 года – у спісе «экстрэмістаў».
Творчая дзейнасць:
Аўтар кніг: «Американские стихи» (2012), «Мой маленький Париж» (2014). З’яўляецца аўтарам палітычнай біяграфіі Лукашэнкі «Лукашэнка. Палітычная біяграфія» (выйшла ў расійскім выдавецтве «Рэферэндум» у 2005 годзе). Аўтар перакладу мемуараў «Успаміны пра мінулае» паэта Антонія Эдварда Адынца (2020).
У 2010-2011 гадах у СІЗА КДБ («Амерыканцы») напісаў кнігу «Амерыканскія вершы», за якую стаў лаўрэатам прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭНа.
Публікацыі:
Федута А. И. Лукашенко: политическая биография / Ред. Евг. Будинас. — М.: Референдум, 2005. — 704 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-98097-007-X.
Федута А. И. Письма прошедшего времени: Материалы к истории литературы и Федута А. И. Мой маленький Париж. — Минск: Лимариус, 2014. — 276 с. — 300 экз. — ISBN 9978-985-6968-42-9.
Федута А. И. «Кто б ни был ты, о мой читатель…» Проблема читателя в литературе Федута А. И. Следы на снегу. — Минск: Лимариус, 2018. — 328 с. — (Библиотека «Наш XIX век»). — 300 экз. — ISBN 978-985-6968-68-9.
Федута А. И. Филомат в Империи: Документальная повесть о Франтишке Малевском. — Минск: Лимариус, 2019. — 464 с. — (Библиотека «Наш XIX век»). — 300 экз. — ISBN 978-985-6968-73-3.
Булгарын Фадзей. Выбранае / Фядута А. (укладанне, прадмова і камэнтар). — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2003. — 592 с. — (Беларускі кнігазбор). — 2000 экз. — ISBN 985-6638-97-6.
Карпюк Аляксей. Выбраныя творы / Укладанне, прадмова, камэнтар А. Фядуты. — Мінск: Кнігазбор, 2007. — С. 89—90. — 600 с. — (Беларускі кнігазбор). — 1000 экз. — ISBN 978-985-6852-15-5. Вильна 1823—1824:
Перекрестки памяти / Составитель Федута А. И. — Минск: Лимариус, 2008. — 244 с. — 400 экз. — ISBN 978-985-6740-82-7.
Поляки в Петербурге в первой половине XIX века / Сост., предисл., подгот. текста воспоминаний О. А. Пржецлавского и коммент. А. И. Федуты; пер. воспоминаний С. Моравского, Т. Бобровского и А.-Г. Киркора с польск. Ю. В. Чайникова. — М.: Новое литературное обозрение, 2010. — 912 с. — (Россия в мемуарах). — 1000 экз. — ISBN 978-5-86793-816-1.
Пшацлаўскi Восіп. Калейдаскоп успамінаў. У 2 т. / Укладанне, прадмова, каментары i iмённы паказальнік кандыдат філалагічных навук Аляксандр Фядута. — Мінск: Лімарыус, 2012. — 376, 368 с. — (Беларуская мемуарная бібліятэка). — 300 экз. — ISBN 978-985-6968-24-5.
Маліноўскi Мікалай. Кніга ўспамінаў / Укладанне, прадмова, каментары i iмённы паказальнік кандыдат філалагічных навук Аляксандр Фядута; пераклад з польск. Я. М. Кісялёва. — Мінск: Лімарыус, 2014. — 240 с. — (Беларуская мемуарная бібліятэка). — 300 экз. — ISBN 978-985-6968-39-9.
Месца зняволення:
ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183.