
Сяргей Календа – пісьменнік, культуролаг, рэдактар часопіса “Мінкульт”. Трохразовы шорт-лістар прэміі Гедройця, пераможца ў намінацыі “Выбар Алексіевіч” (2019) за кнігу “Часам панкі паміраюць”.
Артур Клінаў – літаратар, мастак, архітэктар. Заняў другое месца ў прэміі Гедройця за кнігу “Шклатара” ў 2014 годзе. У 2021 годзе за кнігу “Локісаў” стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес”.
Глядзець эфір а 19.00 можна на нашым youtube-канале па спасылцы альбо ў сацсетках ПЭНа і “Еўрарадыё”.
“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе літаратары дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыццё падчас пандэміі і грамадска-палітычнага крызісу і адказваюць на пытанні гледачоў.