• Навiны
  • Пазіцыя Рады Беларускага ПЭНа адносна судовага працэса і рашэння аб ліквідацыі

Пазіцыя Рады Беларускага ПЭНа адносна судовага працэса і рашэння аб ліквідацыі

Апошняе абнаўленне: 9 жніўня 2021
Пазіцыя Рады Беларускага ПЭНа адносна судовага працэса і рашэння аб ліквідацыі
9 жніўня 2021 года рашэннем Вярхоўнага суда быў ліквідаваны Беларускі ПЭН-цэнтр.  

Суддзя – Сакалоўская Г.М., прадстаўніком Міністэрства юстыцыі на судзе выступіў Печкуроў А.У., пракурорка – Кавальчук І.А.

Мы чуем з дзяржаўных СМІ наўпрост сфармуляваныя пагрозы “пусціць пад нож” тых, хто супраць; адкрыта артыкуляваную пазіцыю “часам не да законаў”; і без суду і следства агучаныя ў бок 185 недзяржаўных арганізацый абвінавачванні ў дэструктыўнасці іх структур, “якія ўяўляюць сабой патэнцыйную пагрозу нацыянальнай бяспецы”.

Гэта ўсё адкрыта сведчыць пра наяўнасць палітычнай замовы зверху на “зачыстку” грамадзянскага сектара, што ў сваю чаргу робіць пазоўнікаў і суддзяў выканаўцамі гэтай замовы. А наша, так сказаць, “віна” заключаецца ў нашай нязгодзе з рэпрэсіямі, з гвалтам, у адстойванні свабоды слова і ідэалаў гуманізму. І калі ў гэтым наша віна – нам не сорамна. Мы ганарымся сваёй працай, нашымі сябрамі, партнёрамі, валанцёрамі.