русскоязычная версия ниже
Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь
дзяржаўнаму саветніку юстыцыі 2 класа
Шведу Андрэю Іванавічу
Міністру ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
генерал-лейтэнанту міліцыі
Кубракову Івану Уладзіміравічу
Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
генерал-лейтэнанту
Церцелю Івану Станіслававічу
ЗАЯВА
ў сувязі з адсутнасцю інфармацыі пра месцазнаходжанне і працэсуальны статус Чарняўскай Юліі Вісарыёнаўны
18 траўня 2021 года з публічных паведамленняў Яўгеніі Юр’еўны Чарняўскай, а таксама са сродкаў масавай інфармацыі стала вядома, што грамадзянка Рэспублікі Беларусь Чарняўская Юлія Вісарыёнаўна прыблізна з 9.30 раніцы перастала адказваць на тэлефанаванні дачкі, маці, сяброў, сродкаў масавай інфармацыі.
Чарняўская Юлія Вісарыёнаўна – вучоны, празаік, драматург, кандыдат культуралогіі, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, спецыяліст па культурнай антрапалогіі, аўтар кніг па культуралогіі, а таксама п’ес, раманаў, аповесцяў, член Беларускага ПЭН-цэнтра. Чарняўская Юлія Вісарыёнаўна з’яўляецца ўдавой беларускага інтэрнэт-праекта TUT.BY Юрыя Анатольевіча Зіссера.
З публічных паведамленняў стала вядома, што Дэпартаментам фінансавых расследаванняў узбуджана крымінальная справа, у рамках якой у цэнтральным і рэгіянальных офісах TUT.BY, а таксама па месцы жыхарства кіраўнікоў і супрацоўнікаў, праводзяцца следчыя дзеянні: вобшукі, выемкі дакументаў і тэхнікі, ажыццяўляюцца затрыманні, змяшчэнне пад варту.
З публічных паведамленняў таксама стала вядома, што 18 траўня у першай палавіне дня Юлія Чарняўская ў суправаджэнні прадстаўнікоў праваахоўных органаў была дастаўлена ў 1-ю гарадскую клінічную бальніцу горада Мінска, як мяркуецца, з гіпертанічным крызам. Знаёмыя сям’і бачылі Юлію Чарняўскую ў бальніцы ў суправаджэнні супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Пазьней па тэлефонным нумары прыёмнага пакою бальніцы сталі паведамляць, што Юлія Чарняўская больш не знаходзіцца ў 1-й гарадской клінічнай бальніцы і “адпушчана дадому”.
Да гэтага часу няма афіцыйнай інфармацыі ад прадстаўнікоў праваахоўных органаў пра месцазнаходжанне і працэсуальны статус Юліі Чарняўскай. Адвакату Юліі Чарняўскай, якая знаходзіцца на пастаяннай сувязі з блізкімі сваякамі, на працягу сутак не ўдалося атрымаць інфармацыю пра знаходжанне альбо адсутнасці Юліі Чарняўскай ва ўстановах (у тым ліку медыцынскіх), сістэмы МУС або КДБ, а таксама пра яе працэсуальны статус.
У сувязі з гэтай сітуацыяй: у кантэксце актыўных працэсуальных дзеянняў у адносінах да супрацоўнікаў TUT.BY, а таксама з улікам надзвычайнай занепакоенасці блізкіх родных і вялікай грамадскай увагі
ПРАПАНУЕМ:
- Неадкладна праінфармаваць блізкіх сваякоў (маці і дачку) пра месцазнаходжанне ва ўстановах (у тым ліку медыцынскіх) сістэмы МУС або КДБ, стан здароўя і працэсуальны статус Чарняўскай Юліі Вісарыёнаўны;
- Пры знаходжанні Юліі Чарняўскай ва ўстановах (у тым ліку медыцынскіх) сістэмы МУС або КДБ – неадкладна забяспечыць ёй доступ да прававой дапамогі і дапусціць адваката;
- Каб пазьбегнуць домыслаў, – інфармаваць СМІ і грамадскасць афіцыйным прэс-рэлізам.
Беларускі ПЭН-цэнтр
Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend
Ініцыятыва FORB
РАА “Прававая ініцыятыва”
Праваабарончы цэнтр “Вясна”
Беларускі Хельсінкскі Камітэт
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Беларускі дакументацыйны цэнтр
20 траўня 2021
Мінск, Рэспубліка Беларусь
русскоязычная версия
Генеральному прокурору Республики Беларусь
государственному советнику юстиции 2 класса
Шведу Андрею Ивановичу
Министру внутренних дел Республики Беларусь
генерал-лейтенанту милиции
Кубракову Ивану Владимировичу
Председателю Комитета государственной безопасности Республики Беларусь
генерал-лейтенанту Тертелю Ивану Станиславовичу
ЗАЯВЛЕНИЕ
в связи с отсутствием информации о местонахождении и процессуальном статусе Чернявской Юлии Виссарионовны
18 мая 2021 из публичных сообщений Евгении Юрьевны Чернявской, а также из средств массовой информации, стало известно, что гражданка Республики Беларусь Чернявская Юлия Виссарионовна в районе 9.30 утра перестала отвечать на телефонные звонки дочери, матери, близких, средств массовой информации.
Чернявская Юлия Виссарионовна – ученая, прозаик, драматург, кандидат культурологии, профессор Беларусского государственного университета культуры и искусств, специалист по культурной антропологии, автор книг по культурологии, а также пьес, романов, повестей, член Беларусского ПЕН-центра. Чернявская Юлия Виссарионовна является вдовой беларусского бизнесмена, основателя и совладельца беларусского интернет-проекта TUT.BY Юрия Анатольевича Зиссера.
Из публичных сообщений стало известно, что Департаментом финансовых расследований возбуждено уголовное дело, в рамках которого в центральном и региональных офисах TUT.BY, а также по месту жительства руководителей и сотрудников, проводятся следственные действия: обыски, выемки документов и техники, осуществляются задержания, помещения под стражу.
Из публичных сообщений стало известно, что 18 мая в первой половине дня Юлия Чернявская в сопровождении представителей правоохранительных органов была доставлена в 1-ю городскую клиническую больницу города Минска предположительно с гипертоническим кризом. Знакомые семьи видели Юлию Чернявскую в больнице в сопровождении сотрудников правоохранительных органов. Позже по телефонному номеру приемного покоя больницы стали сообщать, что Юлия Чернявская больше не находится в 1-й городской клинической больнице и «отпущена домой».
До настоящего времени телефонный номер Юлии Чернявской не отвечает, она не находится по месту жительства.
До настоящего времени нет официальной информации от представителей правоохранительных органов о местонахождении и процессуальном статусе Юлии Чернявской. Адвокату Юлии Чернявской, которая находится на постоянной связи с близкими родственниками, в течение суток не удалось получить информацию о нахождении или отсутствии Юлии Чернявской в учреждениях (в том числе медицинских) системы МВД или КГБ, а также о ее процессуальном статусе.
В связи со сложившейся ситуацией: в контексте активных следственных действий в отношении сотрудников TUT.BY, ввиду крайней обеспокоенности близких родственников и высокого общественного внимания,
ПРЕДЛАГАЕМ:
– незамедлительно проинформировать близких родственников (дочь и мать) о местонахождении в учреждениях (в том числе медицинских) системы МВД или КГБ, состоянии здоровья и процессуальном статусе Чернявской Юлии Виссарионовны,
– при нахождении Юлии Чернявской в учреждениях (в том числе медицинских) системы МВД или КГБ – незамедлительно обеспечить доступ к правовой помощи и допустить адвоката,
– во избежание домыслов – информировать СМИ и общественность официальным пресс-релизом.
Беларусский ПЕН-центр
Центр правовой трансформации Lawtrend
Инициатива FORB
РОО «Правовая инициатива»
Правозащитный центр «Весна»
Белорусский Хельсинкский Комитет
Белорусская ассоциация журналистов
Белорусский документационный центр
20 мая 2021
Минск, Республика Беларусь