Пісьменніца і сябра Курдскага ПЭНа Гюльгеш Дзер'яспі была асуджаная на шэсць год і тры месяцы турэмнага зняволення за "сяброўства ў тэрарыстычнай арганізацыяй" ў снежні 2020 года.
Вердыкт па яе апеляцыі чакаецца да канца красавіка. PEN International лічыць, што Гюльгеш Дзер’яспі трапіла пад рэпрэсіі ўладаў з-за яе твораў, у якіх Гюльгеш папулярызуе курдскую мову і культуру. Міжнародны ПЭН і Беларускі ПЭН-цэнтр заклікаюць адмяніць прысуд і неадкладна вызваліць пісьменніцу з-за кратаў.
Заклік да дзеяння: калі ласка, накіруйце свой зварот турэцкім уладам з патрабаваннем:
- Адмяніць прысуд Гюльгеш Дзер’яспі;
- Спыніць пераслед, затрыманне і іншыя формы рэпрэссій журналістаў і пісьменнікаў на падставе зместу іх твораў, меркаванняў ці грамадскай дзейнасці, а таксама неадкладна вызваліць усіх асоб, якія трапілі ў турмы за ажыццяўленне сваіх асноўных правоў і свабод, сярод якіх свабода слова і выказванне меркавання;
- Спыніць рэпрэсіі ў курдскіх рэгіёнах і паспрыяць мірнаму ўрэгуляванню канфлікту.
Накіраваць свой зварот можна:
Abdulhamit Gül
Пасада: Міністр юстыцыі
Contact: [email protected]; Twitter
Дасылайце лісты ў амбасаду Турцыі.
*** Калі ласка, дасылайце свае звароты як мага хутчэй.
Арыгінал заявы на англійскай можна прачытаць па спасылцы.