• Навiны
  • Прэмія Шэрмана абвяшчае новы сезон

Прэмія Шэрмана абвяшчае новы сезон

Апошняе абнаўленне: 20 красавіка 2021
Прэмія Шэрмана абвяшчае новы сезон
Распачаўся прыём заявак на прэмію імя Карласа Шэрмана. Прэмія ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову.

Сёлета будуць вызначаны лаўрэаты ў трох намінацыях: “Пераклад прозы”, “Пераклад паэзіі”, “Пераклад дзіцячай кнігі”. Пераможца ў кожнай намінацыі атрымае грашовы прыз.

Удзельнічаць у конкурсе могуць пераклады мастацкіх кніг на беларускую мову, выдадзеныя ўпершыню ў папяровым або электронным варыянце ў 2020 годзе. Пераможцу вызначаць прафесійныя перакладчыкі і літаратуразнаўцы, склад журы будзе абвешчаны неўзабаве. 

Каб падаць заяўку, запоўніце форму, дашліце электронную версію і вокладку выдання (jpeg) на [email protected] з пазнакай у тэме “Імя і прозвішча перакладчыка, назва кнігі”

Калі кніга выдавалася ў папяровым выглядзе, папяровыя асобнікі ў колькасці ад 2 да 5 кніг трэба перадаць каардынатарам прэміі (для таго, каб дамовіцца пра сустрэчу, напішыце на [email protected]). Калі падача электроннага варыянта перакладзенай кнігі немагчымая, намінатар павінен прадаставіць не менш за 4 папяровыя асобнікі кнігі. 

Падрабязней з умовамі прэміі можна пазнаёміцца, прачытаўшы яе статут і рэгламент .

Заяўкі прымаюцца да 11 траўня (уключна).


Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана. Заснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў  і Дабрачынны фонд “Вяртанне”.

У 2020 годзе лаўрэатамі прэміі імя Карласа Шэрмана сталі Кацярына Маціеўская за пераклад кнігі Анджэя Сапкоўскага “Вядзьмар. Апошняе жаданне”, Ігар Кулікоў за пераклад кнігі “Стараангельская паэзія” і Сяргей Матырка за пераклад кнігі Эрвіна Мозэра “Неверагодныя гісторыі на дабранач”.


Сачыць за навінамі прэміі можна на старонцы ў Facebook і на сайтах арганізатараў, задаць пытанні можна, напісаўшы на адрас: [email protected].