На прэмію за найлепшую кніжную вокладку намінавалася 28 кніг. У доўгі спіс увайшлі 16 вокладак:
- Сяргей Шаматульскі – аўтар вокладкі кнігі “Аўташкола па-віленску”, Фелікс Акерман (пераклад на беларускую – Алена Талапіла). Логвінаў, 2020.
- Анатоль Лазар – аўтар вокладкі кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, Зміцер Лукашук, Максім Гаруноў. Медысонт, 2020.
- Валерый Славук – аўтар вокладкі кнігі “Вядзьмар, які рабіўся ваўком”. Янушкевіч, 2020.
- Лілія Давыдоўская – аўтарка вокладкі кнігі “Кот Шпрот і зніклы мышамабіль”, Ганна Янкута. Янушкевіч, 2020.
- Кацярына Даманікава, Андрэй Ганчарук – аўтары вокладкі кнігі “Лотас на асфальце”, Алесь Плотка. Люта Справа, 2020.
- Павел Дарохін – аўтар вокладкі кнігі “Нарысы сучаснага краязнаўства”, Збых Слупоўскі. Галіяфы, 2020.
- Ала Пігальская – аўтарка вокладкі кнігі “Па што ідзеш, воўча?”, Ева Вежнавец. Жаночая выдавецкая ініцыятыва “Пфляўмбаўм” (Выдавецкія паслугі Р.М. Цымбераў), 2020.
- Павел Дарохін – аўтар вокладкі кнігі “Папяросы”, Юры Іздрык (пераклад на беларускую – Алесь Плотка). Галіяфы, 2020.
- Алена Дашкевіч – аўтарка вокладкі кнігі “Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў”. Stowarzyszenie Młodych Twórców -“Ku Teatrowi” (сувыдавец – Agencja Wydawnicza Ekopress), 2020.
- Ала Пігальская – аўтарка вокладкі кнігі “Райцэнтр”, Таня Скарынкіна. Жаночая выдавецкая ініцыятыва “Пфляўмбаўм” (Выдавецкія паслугі Р.М. Цымбераў), 2020.
- Бажэна Звыцэвіч – аўтарка вокладкі кнігі “Сёстры”, Мікола Адам. Галіяфы, 2020.
- Ксенія Малайчук – аўтарка вокладкі кнігі “Слоўныя ловы”, Маргарыта Аляшкевіч. Галіяфы, 2020.
- Святлана Міхалап – аўтарка вокладкі кнігі “Сподачак для цмока”, Надзея Ясмінска. Кнігазбор, 2020.
- Наталля Паваляева – аўтарка вокладкі кнігі “Тыль”, Даніэль Кельман (пераклад на беларускую – Вольга Гронская). Янушкевіч, 2020.
- Анатоль Лазар, Андрэй Пакроўскі – аўтары вокладкі кнігі “Як пазбыцца Маматута”, Марыя Мартысевіч. Koska, 2020.
- Наталля Паваляева – аўтарка вокладкі кнігі “ROT”, Юля Цімафеева. Янушкевіч, Вясна, 2020.
Доўгі спіс абіраўся рэйтынгавым галасаваннем: сябры журы ацэньвалі кожную вокладку па дзесяцібальнай шкале, адзнакі сумаваліся.
У складзе сёлетняга журы літаратарка і архівістка Вольга Бабкова, графік, дызайнер і фатограф Адам Бароўскі, дызайнер і каліграф Генадзь Мацур, дызайнерка Кацярына Пікірэня, мастачка Антаніна Слабодчыкава.
Ініцыятыва адзначаць найлепшую вокладку да беларускай кнігі належыць Беларускаму ПЭН-цэнтру сумесна з Саюзам беларускіх дызайнераў і “Лятучым універсітэтам”, а таксама польскім партнёрам ТАА “H&L” і фондам “Адкрытая культура”. Генеральным партнёрам прэміі з’яўляецца тэлеканал “Белсат”.
Прэмія заснавана ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў – мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця тры гады таму. Першым пераможцам прэміі стаў Грыгорый Кацнэльсон за вокладку кнігі “Віленскі покер” Рычарда Гавяліса, у 2020 годзе прэмію атрымала дызайнерка Кацярына Пікірэня за вокладку кнігі “Трое ў чоўне і пёс з імі” Джэрома К. Джэрома.