2 сакавіка 1942 года ў Мінску, у яры Ніжняга горада, які пазней стаў вядомы як “Яма”, былі забітыя 5000 габрэяў з Мінскага гета. У 1947 годзе ў “Яме” быў усталяваны мемарыял ахвярам Халакоста.
Праект MEMORIA NOMINIS CLARA Ксеніі Шталенковой і Рамана Янотава прысвечаны “Яме” і злучае мастацкую драму з экспазіцыйнай прасторай. MEMORIA NOMINIS CLARA — гэта гісторыя пра цыклічнасць памяці і каханнe ў кантэксце трагедыі Халакоста і месца беларусаў у гэтай трагедыі.
2 сакавіка, у дзень памяці ахвяр Мінскага гета, аўтары зробяць анлайн-паказ эскіза, прэм’ера якога адбылася 2 кастрычніка 2020 года ў межах адкрыцця X сезона Міжнароднага тэатральнага форума ТЭАРТ. Эскіз быў распрацаваны ў рэдзімэйд-лабараторыі “Ужо гатовы свет” пры Цэнтры візуальна-выканальніцкіх мастацтваў Art Corporation, куратары лабараторыі — Алена Мальчэўская і Аляксандр Марчанка.
Падрабязней пра эскіз на сайце ТЭАРТа.
Аўтары праекта:
Ксенія Шталенкова — драматург
Раман Янотаў — мастак
Выканаўцы: Ксенія Шталенкова і Раман Янотаў
Відэаздымка і мантаж анлайн-версіі: Арлега Піменава і Яна Веранчук
Час дзеяння: сакавік 1941 года, сакавік 1942 года, а таксама нашыя дні, якія пераплятаюцца з успамінамі і снамі дзейных асоб.
Дзейныя асобы:
Клара — маладая жанчына-мастачка.
Лёва — яе муж-мастак, у п’есе з’яўляецца як малады мужчына і як стары.
Ларк — дзяўчынка-падлетак, праўнучка Лёвы, якая вырашыла таксама стаць мастаком, як і яе дзед.
Юнак — амаль хлопчык, трохі дзіўны і збянтэжаны, знешне падобны да Лёвы.
Усе дзейныя асобы з’яўляюцца выдуманымі, і любое супадзенне з рэальнымі людзьмі выпадковае.
Пачатак анлайн-паказа: 2 сакавіка, 19:00 па Мінску. Глядзець па-спасылцы.
Доступ да анлайн-паказа будзе адкрыты на працягу наступных 48 гадзін.