Людзі Слова ў няволі (30)
Пошук

Творчая кухня з Таццянай Светашовай


10 лютага (серада) а 19.00 адбудзецца эфір з паэткай Таццянай Светашовай.

Таццяна Светашова – паэтка, літаратуразнаўца, выкладчыца. У сераду абмяркуем, як гэта – быць паэткай-білінгвай, ці існуе беларускі праклён другой кнігі, ці складана быць рэдактарам альманаху “Минская школа” і што цікавіць сучасных студэнтаў філфаку. Таксама Таццяна прачытае некалькі вершаў і адкажа на пытанні гледачоў.

Глядзець трансляцыю можна ў сацсетках Беларускага ПЭНа і “Еўрарадыё” і на Youtube.

“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе літаратары дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і грамадска-палітычнага крызісу і адказваюць на пытанні гледачоў.