Людзі Слова ў няволі (30)
Пошук

ПРА МАНІТОРЫНГ Беларускага ПЭНа / О МОНИТОРИНГЕ Беларусского ПЭНа


(БЕЛ) У 2018–2019 гадах Беларускі ПЭН распрацаваў унікальную метадалогію працы па зборы і абагульненні інфармацыі ў сферы культуры Беларусі і пачаў планамерны доўгатэрміновы маніторынг. Падставай для такой працы было жаданне запоўніць прабел у сістэмнай і актуальнай інфармацыі пра рэалізацыю культурных правоў у Беларусі. Грамадска-палітычны крызіс, які пачаўся ў краіне ў 2020 годзе, істотна паўплываў на змест маніторынгу. Праз масавыя парушэнні правоў чалавека, якія безумоўна закранулі дзеячаў культуры і арганізацыі культуры, маніторынг Беларускага ПЭНа, адказваючы на выклікі вонкавага асяроддзя, не толькі закранае культурныя правы ў класічным разуменні, але і фіксуе парушэнні правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры і арганізацый сферы культуры.

Асноўныя задачы маніторынгу Беларускага ПЭНа можна акрэсліць наступным чынам: фіксаваць факты і апісваць тэндэнцыі; даваць публічную штогадовую справаздачу пра рэалізацыю культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры; на падставе сабранай інфармацыі і ва ўзаемадзеянні з асацыяцыямі і дзеячамі культуры аказваць практычную дапамогу ў рэалізацыі і аднаўленні парушаных правоў; удзельнічаць у фарміраванні культурнай палітыкі (як пры нармальнай працы дэмакратычных інстытутаў, так і ва ўмовах крызісу).

Маніторынг ахоплівае ўсю тэрыторыю Беларусі і сфакусаваны на дзеячах культуры розных сфер. Першапачаткова ў фокусе ўвагі Беларускага ПЭНа былі літаратары, пазней ПЭН узяў на сябе клопат пра шырокі спектр дзеячаў культуры: фатографаў, музыкаў, дызайнераў, акцёраў, кінематаграфістаў etc. Звесткі збіраюцца на падставе: аналізу публічных крыніц інфармацыі рэспубліканскага і рэгіянальнага значэння, дзяржаўных і недзяржаўных СМІ (у розны час – у межах 15 СМІ); камунікацыі з творчымі аб’яднаннямі і ініцыятывамі па ўсёй Беларусі (каля 20 партнёрскіх кантактаў); прамога ўзаемадзеяння з дзеячамі культуры; камунікацыі з беларускімі праваабарончымі арганізацыямі; персанальных зваротаў і актыўнага назірання, як у выпадках з судамі над дзеячамі культуры; аналізу сацыяльных сетак і тэлеграм-каналаў прафесійных і рэгіянальных супольнасцяў (у розны час – у межах 15).

Маніторынг мае доўгатэрміновы характар. Метадалогія збору і абагульнення звестак дазваляе мець актуальную інфармацыю пра парушэнні на кожны момант часу для бягучага выкарыстання Беларускім ПЭНам або на запыт зацікаўленых бакоў. Асноўным публічным дакументам маніторынгу з’яўляецца штогадовая справаздача пра маніторынг рэалізацыі культурных правоў і парушэнне правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры. Дадаткова Беларускім ПЭН публікуе агляды за кожныя тры месяцы.

Вынікі маніторынгавай дзейнасці Беларускага ПЭНа маюць публічны характар і выкарыстоўваюцца Офісам Вярхоўнага Камісара ААН па правах чалавека, Спецыяльным дакладчыкам ААН па Беларусі, Спецыяльным дакладчыкам па культурных правах, праваабаронцамі, палітыкамі, даследчыкамі і зацікаўленай грамадскасцю. Асноўную сілу справаздачы маюць у сістэме Міжнароднага ПЭНа і яго краінавых аддзяленнях – гэта важная частка міжнародных сувязяў, заснаваная на агульных каштоўнасцях і агульнай арганізацыйнай культуры, пабудаванай на абароне культурных правоў у непарыўнай сувязі з правамі чалавека.


(РУС) В 2018–2019 годах Беларусский ПЭН разработал уникальную методологию работы по сбору и обобщению информации в сфере культуры Беларуси и начал планомерный долгосрочный мониторинг. Основаниями для этой работы было желание восполнить пробел в системной и актуальной информации о реализации культурных прав в Беларуси. Общественно-политический кризис, который начался в стране в 2020 году, существенно повлиял на содержание мониторинга. Из-за массовых нарушений прав человека, которые безусловно затронули деятелей культуры и организации культуры, мониторинг Беларусского ПЭНа, отвечая на вызовы внешней среды, не только затрагивает культурные права в классическом понимании, но и фиксирует нарушения прав человека в отношении деятелей культуры и организаций сферы культуры.

Основные задачи мониторинга Беларусского ПЭНа могут быть описаны следующим образом: фиксировать факты и описывать тенденции; представлять публичный ежегодный отчет о реализации культурных прав и прав человека в отношении деятелей культуры; на основании собранной информации и во взаимодействии с ассоциациями и деятелями культуры оказывать практическую помощь в реализации и восстановлении нарушенных прав; участвовать в формировании культурной политики (как при нормальной работе демократических институтов, так и в условиях кризиса).

Мониторинг охватывает всю территорию Беларуси и сфокусирован на деятелях культуры различных сфер. Изначально в фокусе внимания Беларусского ПЭНа находились литераторы, позже ПЭН принял на себя заботу о широком спектре деятелей культуры: фотографов, музыкантов, дизайнеров, актеров, художников etc. Сбор информации осуществляется на основании: анализа публичных источников информации республиканского и регионального значения, государственных и негосударственных СМИ (в разное время – в пределах 15 СМИ); коммуникации с творческими объединениями и инициативами по всей Беларуси  (около 20 партнерских контактов); прямого взаимодействия с деятелями культуры; коммуникации с беларусскими правозащитными организациями; на основании персональных обращений  и активного наблюдения, как в случаях с судами в отношении деятелей культуры; анализа социальных сетей и Телеграмм- каналов профессиональных и региональных сообществ (в разное время – в пределах 15 каналов).

Мониторинг носит долгосрочный характер. Методология сбора и обобщения данных позволяет иметь актуальную информацию о нарушениях на каждый момент времени для текущего использования Беларусским ПЭНом или по запросу заинтересованных сторон. Основным публичным документом мониторинга является ежегодный отчет о мониторинге реализации культурных прав и нарушении прав человека в отношении деятелей культуры. Дополнительно Беларусский ПЭН публикует обзоры за каждые три месяца.

Результаты мониторинговой деятельности Беларусского ПЭНа носят публичный характер и используются Офисом Верховного Комиссара ООН по правам человека, Специальным докладчиком ООН по Беларуси, Специальным докладчиком по культурным правам, правозащитниками, политиками, исследователями и заинтересованной общественностью. Основную силу отчеты  имеют в системе Международного ПЭНа и его страновых отделениях – это важная часть международных связей, которая основана на общих ценностях и общей организационной культуре, построенной на защите культурных прав в неразрывной связи с правами человека.