Людзі Слова ў няволі (32)
Пошук

Буктрэйлер да кнігі шорт-лістара прэміі Гедройца 2020. Сяргей Дубавец “Тантамарэскі”


Сяргей Дубавец стаў пераможцам прэміі Гедройца 2020.

Пісьменьнік ходзіць у суд штодня на працягу года і назірае за масавым працэсам мытнікаў, паводзінамі абвінавачаных, судзьдзі, адвакатаў і пракурораў, сяброў і родных, і эстэтыка працэсу зьліваецца з этыкай. Гэтую кнігу можна парчытаць як гісторыю сучаснай Беларусі, можна як даведнік у судаводзтве, а таксама як дэтэктыўны раман з многімі літаратурнымі алюзіямі.

Маштабны «Кветкавы працэс» разглядаецца ўсебакова і ў драбніцах, нібы пад мікраскопам. Высновы прыводзяць аўтара да філязофскіх адкрыцьцяў.

 

Паглядзець буктрэйлеры іншых шорт-лістараў можна тут.