Выпуск 1: беларуская культура ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу

Апошняе абнаўленне: 14 кастрычніка 2020
Выпуск 1: беларуская культура ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу
Беларускі фонд культурнай салідарнасці сумесна з Беларарускім ПЭН-цэнтрам распачалі штотыднёвую хроніку супраціву ў беларускай культурнай сферы. Першы выпуск можна спампаваць тут.

Наша задача на сёння – зафіксаваць факты парушэнняў і дапамагчы як мага большай колькасці пацярпелых.

Дзеячы і дзяячкі культуры ад самага пачатку былі на перадавой пратэстнага руху, які разгарнуўся пасля выбараў Прэзідэнта ў Беларусі. Яны страцілі працу, сутыкнуліся з пераследам, штрафамі, зняволеннем і катаваннямі за выказванне сваіх поглядаў і ажыццяўленне правоў.

Улады не чуюць культурніцкую супольнасць, ціск на яе ўзмацняецца, але дзеячы і дзяячкі культуры трымаюцца разам у гэтай бітве за справядлівасць, чалавечыя ідэалы і свабоду творчасці.