Абвінаваўчы прысуд быў вынесены праз тры гады пасля судовага разбіральніцтва, падчас якога ён быў асуджаны за ажыццяўленне права на свабоду перакананняў і на іх свабоднае выражэнне.
Сэзарыа Алехандра Фелікс Падзілья Фігероа, журналіст, выпускнік факультэта журналістыкі, лідэр студэнтаў, сябра-заснавальнік ПЭНа Гандураса, быў асуджаны за “ўзурпацыю” (“usurpación”) у Нацыянальным аўтаномным універсітэце Гандураса (Universidad Nacional Autónoma de Honduras – UNAH) 7 чэрвеня 2017 года.
Міжнародны ПЭН-клуб лічыць, што Падзілья Фігероа і іншыя студэнты ўніверсітэта пераследуюцца за ажыццяўленне сваіх правоў на свабоду выказвання перакананняў, асацыяцый і сходаў, замацаваных у Канстытуцыі краіны (артыкулы 72-75 і 79), у амерыканскай Канвенцыі аб правах чалавека (артыкулы 13 і 15), а таксама у Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах (артыкулы 19 і 21), удзельнікам якога з’яўляецца Гандурас.
Прысуд уяўляе сабой кульмінацыю пераследаў, з якімі Падзілья Фігероа сутыкаецца з 2014 года за ўдзел у студэнцкіх пратэстах у UNAH, якія заклікалі пакласці канец планам прыватызацыі ўніверсітэта і дэмакратызацыі яго кіруючых органаў. Падзілья Фігероа увесь час падвяргаўся пераследу (у тым ліку, за ім сачылі) у сувязі з яго ўдзелам у пратэстах.
Мы заклікаем усіх неабыякавых накіраваць звароты ўладам Рэспублікі Гандурас заклікаючы:
- Адмяніць прысуд сябру ПЭН-клуба Гандураса Сэзарыа Алехандра Феліксу Падзілья Фігероа, якога, на думку Міжнароднага ПЭНа, пераследуюць за ажыццяўленне сваіх правоў на свабоду выказвання меркаванняў, свабоду мірных сходаў і назірання за студэнцкімі пратэстамі;
- Неадкладна спыніць незаконнае назіранне за Падзілья Фігероа і расследаваць яго паведамленні аб незаконным назіранні;
- Адмяніць крымінальную адказнасць за студэнцкія пратэсты і дазволіць студэнтам удзельнічаць у прыняцці рашэнняў, якія закранаюць лёс UNAH, а таксама забяспечыць вырашэнне канфліктаў унутры ўніверсітэта з дапамогай інклюзіўнага дыялогу ў адпаведнасці з артыкулам 19 МПГПП і артыкулам 13 ACHR, удзельнікам якіх з’яўляецца Гандурас;
- Прыняць усе неабходныя меры для забеспячэння рэалізацыі права студэнтаў UNAH на свабоду выказвання думкі, уключаючы мірныя пратэсты, і падтрымаць Міжамерыканскую камісію па правах чалавека, якая пацвердзіла, што «права на публічны пратэст з’яўляецца адным з найважнейшых элементаў свабоды выказвання перакананняў».
Адпраўляйце звароты па наступных адрасах:
Supreme Court of Justice
Lawyer Rolando Argueta Pérez President of Supreme Court of Justice Address: Centro Cívico Gubernamental Boulevard Fuerzas Armadas Tegucigalpa, Honduras Ph.: (504) 2240-6000 Email: [email protected] Twitter: @raguetaCSJ
National Autonomous University of Honduras
Rector of the University – UNAH Dr. Francisco J. Herrera Alvarado Address: Piso 12, Edificio Alma Máter, Centro Universitario, Tegucigalpa, Honduras. Ph. (504) 2166100 and (504) 22167000
Email: [email protected]
Twitter: @UNAH_Rectoria
Ministry of Human Rights
Karla Cueva, Minister of Human Rights
Address: Edificio Le Sage, Colonia Florencia Oeste, Boulevard Suyapa frente a Lama Motors / Volvo. Tegucigalpa M.D.C
Email: [email protected]
Twitter: @sedhHonduras
Lawyer Danilo Morales
Executive Director
General System of Protection of Ministry of Human Rights
Email: [email protected] y [email protected]
Чытаць арыгінал заявы на сайце PEN International.