Цяпер фотаздымкі размяшчаюцца ў альбоме “Анлайн-выстава пратэсных плакатаў” на фэйсбуку, а пасля будуць перанесеныя на сайт часопіса.
“Анлайн-выстава пратэсных плакатаў” – гэта лагічнае завяршэнне праекту “Лета з “ПрайдзіСветам”, у межах якога каманда часопіса на працягу летніх месяцаў падрыхтавала шэраг матэрыялаў пра сусветную літаратуру і культуру.
Дасылайце фотаздымкі плакатаў, якія вы зрабілі самі ці пабачылі ў горадзе, у каментары да альбома на фэйсбуку, у прыватныя паведамленні суполкі “Часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” ці на адрас [email protected]. Пры жаданні пазначайце месца, дату, аўтараў/аўтарак плаката і/ці фотаздымка. Каманда часопіса будзе штодня публікаваць іх у фотаальбоме.
Давайце разам захаваем гэтую старонку нашай гісторыі!