Ці, скажам, “Байцоўскі клюб” — пра тое, што часта бывае, калі сыстэма на свае вінцікі падзабівае. Прачынаесься ў Менску. Смурод вады дабівае.
Покуль вы раскручвалі свой махавік іржавы псыхалягічнай залежнасьці ад дзяржавы, мы падладзіліся бяз вас набліжаць свае мары. “Гэта як хатні гвалт, і ўсе мы ахвяры”.
Мы нібы ў мэтро ў напалову поўным вагоне. Цягнік патроху пагойдвае на перагоне. Гопнікі чапляюцца да пасажыраў. Тыя ўціскваюцца ў сядзеньні пры кожным прагоне. Раз на пяць гадоў цягнік спыняецца на плятформе. Тых, хто шыкаў на гопнікаў, выводзяць гопнікі ў форме. Нехта маўчыць, нехта ад страху пацее. Нехта выходзіць. Вагон пакрысе пусьцее.
Калі я была журналісткай студэнцкай прэсы, то хадзіла на трэнінг “Калі ў вагоне агрэсар”. Ня тое каб я з усіх асабліва крутая, але тыя парады трэнэра памятАю.
Адыдзіце ад нашых сяброў, не чыніце ім шкоды. Вас тут меншасьць, вашая сіла не назаўсёды. З вас сьмяюцца прыхільнікі Пашы, Сяргея, Эдзіка, Віці. Наш цягнік рушыць. Вам зь яго трэба выйсьці.
Вы тут усіх задзяўблі — ад банкіра да панка.
Марыйка, рэдактарка кніжнай серыі Амерыканка.