Усяго ў поўным спісе было 27 намінантаў.
Такім чынам, найлепшымі беларускімі кнігамі для дзяцей і падлеткаў, выдадзенымі ў 2019 годзе, сталі:
Аліна Длатоўская. Арнаменты. Выдавецтва “Янушкевіч”
Лілія Ільюшына. Ключ дарог. Пачатак. Выдавецтва “Галіяфы”
Сяргей Календа. Балтыйскія шкарпэткі. Выдавецтва “Логвінаў”
Зараслава Камінская. Калядны стол. Некулінарная кніга. Выдавецтва “Галіяфы”
Яраш Малішэўскі, Аксана Спрынчан. Малочны кактэйль для Вужынага Караля, альбо Калякамп’ютарная казка. Выдавецтва “Мастацкая літаратура”
Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Ключ ад Вялікай Каштоўнасці. Выдавецтва “Звязда”
У склад літаратурнага журы сёлета ўваходзяць Вера Бурлак, Андрэй Жвалеўскі, Людміла Рублеўская, Андрэй Хадановіч і Ганна Янкута.
Неўзабаве будзе вядома, якія кнігі з 19 прэтэндэнтаў на перамогу за “Найлепшае мастацкае афармленне” складуць кароткі спіс гэтай намінацыі. У мастацкім журы ў гэтым прэміяльным сезоне працуюць Кацярына Дубовік, Васіліса Паляніна і Валерый Славук. Пераможцы кожнай намінацыі атрымаюць грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$.
Звыклая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі сёлета не будзе праводзіцца ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй. А каб не так сумавалася з гэтай нагоды, мы падрыхтавалі для вас стракаты набор стыкераў. Вобразы для яго намалявала адна з лаўрэатак прэміі — Лізавета Лянкевіч. Усталяваць стыкерпак для Telegram можна па гэтай спасылцы, а для Viber — па гэтай.
Прэмія Цёткі ўручаецца з 2016 года пры падтрымцы фонда “Вяртанне”. За гэты час пераможцамі прэміі рабіліся Надзея Ясмінска і мастачка Кацярына Дубовік з кнігай “Сем ружаў”, Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі”, Валер Гапееў з кнігай “Мая мілая ведзьма” і Лізавета Лянкевіч з ілюстрацыямі да кнігі Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей”, Вера Бурлак з кнігай вершаў “Фантазюркі” і Кацярына Дубовік з ілюстрацыямі да кнігі Надзеі Ясмінскай “Чаму Меша не мае хаты”.