9 чэрвеня а 19.00 у сацсетках Беларускага ПЭНа і “Еўрарадыё” пройдзе чарговы выпуск "Творчай кухні". Гераіняй гэтага эфіру стане Надзея Кандрусевіч.
Надзея як заснавальніца незалежнага выдавецтва Koska раскажа пра выдавецкія планы і пра тое, як у цяперашнія часы пачуваецца беларуская кніга. Як перакладчыца і лаўрэатка прэміі імя Карласа Шэрмана пагаворыць пра адметнасці перакладу кніг для дзяцей, пра шведскую дзіцячую літаратуру, а таксама падзеліцца думкамі пра тое, чаго не стае беларускім дзіцячым творам. У прамым эфіры Надзея зачытае ўрывак з кнігі Сары Лундберг “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча” ў сваім перакладзе на беларускую.
“Творчая кухня” – сумесны праект Беларускага ПЭН-цэнтра і “Еўрарадыё”. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу будуць дзяліцца сваёй творчасцю анлайн: чытаць вершы, прозу, пераклады, спяваць, расказваць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваць на пытанні гледачоў.