Андрэй Мельнікаў распавядзе пра гісторыю стварэння першага бардаўскага кліпа, раскажа пра сваю кнігу «Анатоль Сыс — псальмяр дэфармаванай Беларусі», пачытае ўрыўкі з філасофскіх эсэ і праспявае некалькі песень.
“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу будуць дзяліцца сваёй творчасцю анлайн: чытаць вершы, прозу, пераклады, спяваць, расказваць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваць на пытанні гледачоў.