• Навiны
  • Гранты для перакладчыкаў і актывістаў

Гранты для перакладчыкаў і актывістаў

Апошняе абнаўленне: 17 красавіка 2020
Гранты для перакладчыкаў і актывістаў
Дзве праграмы падтрымкі ініцыятыўных і творчых людзей.

Прыём заявак на гранты для перакладаў на ангельскую мову
PEN/Heim Translation Fund Grants

Грант падтрымлівае пераклад кніг мастацкай і немастацкай прозы, паэзіі і драматургіі, якія знаходзяцца ў працэсе перакладу і не выдаваліся кнігай раней. Ён падыходзіць для перакладчыкаў і перакладчыц, каб яны мелі магчымасць скончыць пераклад.

Дэдлайн для падачы – 1 чэрвеня 2020.

Падрабязная інфармацыя пра грант і падачу заяўкі – па спасылцы.

Прыём заявак на гранты кампаніі “Зробім лепш 2020”

Асамблея НДА сумесна з Беларускім домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава запрашаюць арганізацыі ды ініцыятывы далучыцца да кампаніі “Зробім лепш 2020” і падаваць ідэі на конкурс.

Прыярытэтам будуць карыстацца ідэі, якія адказваюць на новыя выклікі, справакаваныя пандэміяй COVID-19, улічваюць пытанні бяспекі і захавання здароўя ўдзельнікаў і прыцягваюць грамадзян да ўдзелу.

Сума падтрымкі: да 500 еўра.
Тэрмін рэалізацыі ідэй: 01.06–30.06.2020.

Тэрмін падачы заявак: да 26.04.2020

У межах конкурсу падтрымаюць 40 лакальных кампаній. Падрабязнасці тут.