З нагоды Сусветнага дня паэзіі, які штогод адзначаецца ва ўсім свеце 21 сакавіка, кампанія «Будзьма беларусамі!» запускае новую лінейку цішотак з цытатамі беларускіх пісьменнікаў.
Сваёй лінейкай мы дэманструем: беларуская культура агулам, а літаратура ў прыватнасці — невычэрпная крыніца для натхнення.
Першымі ў літаратурнай лінейцы ад «Будзьма!» сталі чатыры прынты з цытатамі Уладзіміра Караткевіча, Ларысы Геніюш, Яўгеніі Янішчыц і Янкі Купалы, якія аднолькава падыдуць і мужчынам, і жанчынам:
— «Хто Край свой бязмерна любіць, той мусіць перамагаць!» Ларыса Геніюш
— «Позна бывае толькі ў труне» Уладзімір Караткевіч
— «Хто не любіць волі — не нашага роду» Янка Купала
— «Пачынаецца ўсё з любві» Яўгенія Янішчыц
З’яўленне гэтай лінейкі — своеасаблівы адказ кампаніі Mark Formelle ды іншым, хто карыстаецца чужой спадчынай, не бачачы каштоўнасці ў сваёй.
Паглядзець усе літаратурныя цішоткі і набыць іх можна тут.