• Навiны
  • У Беларусі з’явіліся часопісы для дзяцей — “Дуду” і “Асцярожна, дзеці”.

У Беларусі з’явіліся часопісы для дзяцей — “Дуду” і “Асцярожна, дзеці”.

Апошняе абнаўленне: 15 лютага 2020
У Беларусі з’явіліся часопісы для дзяцей — “Дуду” і “Асцярожна, дзеці”.

У Беларусі з’явіліся адразу два абсалютна новыя для нашай краіны часопісы для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў “Дуду” і “Асцярожна, дзеці”. У іх тое, што  падабаецца дзецям: коміксы, казкі, вершы, загадкі, заданні для развіцця. А таксама інтэрактыўныя гульні, qr-коды, праз якія можна выйсці на інтэрнэт-старонкі з цікавай інфармацыяй ці паслухаць музыку.

«Асцярожна: дзеці!»

Тут галоўныя героі — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Зарас (Занадта Разумны Смартфон) — разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі, якія напэўна захопяць дзяцей.

Кожны нумар часопіса – тэматычны. Тэмы першых нумароў – самалёты, катастрофы, мабільнікі.

Разынка кожнага нумара – вялікі цікавы комікс, з дынамічным сюжэтам і гумарам. Спадабаецца дзецям і рубрыка “Пахімічым”, у якой ім прапануецца самастойна правесці захапляльныя, але бяспечныя хімічныя эксперыменты.

У наступных нумарах Цім, Мара, Газ і Тормаз будуць шукаць скарбы, трапяць у самыя дальнія куточкі свету і пры гэтым будуць карыстацца найсучаснейшымі тэхналогіямі.

«Дуду»

Героі часопіса “Дуду” – хлопчык Зор, дзяўчынка Лёля і падушка Дуду, якія разам спасцігаюць свет. Тэма першага нумару – “Усё пра катоў”, другога – “Усё пра метро”.

У кожным нумары ёсць адмысловыя заданні на развіццё логікі, увагі, дробнай маторыкі і г. д., падрыхтаваныя дасведчанымі педагогамі.

Часопісы прадаюцца ў кіёсках “Белдрука”, кнігарнях, гіпермаркетах. Купляйце і чытайце! А найлепш — выпісвайце! Гэта самы выгадны варыянт.

Падпісны індэкс “Асцярожна, дзеці” — 75080 (ведамасны 750802). Падпісны індэкс “Дуду” — 75081 (ведамасны 750812).