Увага: напрыканцы гэтай навіны — інфармацыя пра розыгрыш!
«Народная Воля» рэгулярна надае ўвагу пытанням правоў чалавека, адмене смяротнага пакарання і іншым актуальным праблемам. Газета — адзін з ключавых партнёраў ПЭНа: у складаны для ПЭН-Цэнтра час галоўны рэдактар «Народнай Волі» Іосіф Сярэдзіч зрабіў усё, каб адно з нашых вострых пытанняў было станоўча вырашана ўладамі. Пераадолеўшы мноства рэпрэсій, газета застаецца адным з самых уплывовых і друкаваных выданняў, але сёння перажывае не найлепшыя часы і мае фінансавыя праблемы. Цяпер у нас ёсць магчымасць падставіць газеце плячо. «Народная Воля» выходзіць двойчы на тыдзень.
Місія газеты — аператыўнае інфармаванне грамадскасці пра падзеі ў Беларусі і ў свеце. Мэта — падтрымка дэмакратычных каштоўнасцяў і інстытутаў, абарона правоў чалавека, умацаванне грамадзянскай супольнасці, спрыянне станоўчым пераменам ва ўсіх сферах жыцця.
Кошт падпіскі на месяц — 8 рублёў 50 капеек.
«Новы Час» — штотыднёвая незалежная прынцыпова беларускамоўная газета. Надае шмат увагі культуры і літаратуры, мае дадатак «Літаратурная Беларусь».
Сёння «Новы Час» — гэта:
– агляд актуальных падзей з усёй краіны і замежжа;
– эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрв’ю;
– змястоўныя палітычныя і эканамічныя матэрыялы;
– аўтарская аналітыка;
– каментарыі экспертаў;
– асвятленне праблем нашых чытачоў;
– захапляльныя гістарычныя і краязнаўчыя матэрыялы;
– найлепшыя ўзоры сучаснай беларускай прозы і паэзіі.
Кошт падпіскі на 1 месяц — 3 рублі 9 капеек.
«Свободные новости плюс» — штотыднёвая рэспубліканская газета, якая робіць стаўку на аналітыку і не толькі палітычную. Чытачам «СНплюс» добра вядомыя імёны сучасных пісьменнікаў, сярод якіх — сябры ПЭНу і СБП. Газета выступала партнёрам Прэміі Гедройца, публікуючы агляд Доўгага спісу прэміі, а таксама рэгулярна асвятляе іншыя ПЭНаўскія падзеі і мерапрыемствы.
Ад рэдакцыі: «Будзем рады не толькі таму, што вы падпішыцеся самі або парадуеце падпіскай сваіх сваякоў ці сяброў: гэтаксама вітаем вашыя будучыя артыкулы ў нас, просім адгукацца на просьбы пра інтэрв’ю нашым карэспандэнтам. “СНплюс” нарадзіліся тады, калі літаратары і журналісты фармавалі грамадскую думку і вялі за сабой грамаду. Мы і пагэтуль захавалі павагу да прыгожага, разумнага пісьменства і вас, як яго прадстаўнікоў. Верым у моц і карысць гэтага саюзу!».
Сярод аўтараў газеты — Сяргей Законнікаў, Аляксандр Тамковіч, Валер Карбалевіч, Андрэй Паротнікаў, Сяргей Нікалюк, Міхаіл Пастухоў, Святлана Балашова, Максім Жбанкоў, Віталь Цыганкоў, Ігар Карней.
Кошт падпіскі на 1 месяц — 3 рублі 71 капейка.
На ўсе тры выданні ёсць магчымасць аформіць падпіску не выходзячы з дому, праз інтэрнэт. Для гэтага Вам трэба на сайце Belpressa.by запоўніць падпісны бланк і аплаціць праз сістэму Webpay банкаўскай карткай ці праз сістэму «Расчет» (АРІП). У апошнім выпадку неабходна выбраць пункт «Система “Расчет”» (ЕРИП) — «СМИ» — «Н» (для газет «Народная Воля» і «Новы Час» або «С» (для газеты «Свободные новости плюс») — «Подписка». Для аплаты ўвядзіце нумар рахунка, атрыманага на сайце Belpressa.by. Зрабіце плацёж. Падпісацца анлайн можна да 18 снежня.
Падпісацца можна таксама традыцыйным спосабам праз сістэму Белпошта. Падпісны індэкс «Народнай Волі» — 63222, «Новага Часу» — 63279, «СНплюс» — 63254. Падпіска праз Белпошту — да 27 снежня.