Выстава “Курапаты, Дзяды-1989. 30-ыя ўгодкі шэсця і ўсталявання Крыжа Пакуты” адкрыецца 9 ліпеня, у 18.00 на адукацыйнай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”, Мінск, вуліца Ложынская, 16, памяшканне 404.
Змаганне за праўду пра Курапаты працягваецца ўжо больш за трыццаць гадоў.
29 кастрычніка на Дзяды 1989 году ў Мінску тысячы людзей прайшлі ад Усходніх могілак да Курапатаў, дзе правялі мітынг-рэквіем і ўсталявалі першыя крыжы, цэнтральны з якіх назвалі Крыж Пакуты.
Многія людзі, якія бралі ўдзел 29 кастрычніка 1989 года ў масавым шэсці да Курапатаў, у далейшым адыгралі выключна важную ролю ў станаўленні Беларусі як незалежнай дзяржавы.
Аўтар фотаздымкаў – Уладзімір Сапагоў (1952 – 2012).
Выставу падрыхтавалі сябры Беларускага ПЭНа – Паліна Сцепаненка і Алесь Бяляцкі.