• Навiны
  • Прэмія Гедройца распачынае новы сезон

Прэмія Гедройца распачынае новы сезон

Апошняе абнаўленне: 24 мая 2019
Прэмія Гедройца распачынае новы сезон
Абвяшчаны восьмы сезон Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.

Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскі Інстытут у Мінску абвяшчаюць восьмы сезон Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.

Заяўка на Прэмію павінна ўтрымліваць наступныя звесткі і матэрыялы:

- інфармацыю пра намінатара, што вылучае кнігу на Прэмію: імя, прозвішча ці назва арганізацыі, кантактныя нумары тэлефонаў, e-mail;
– кароткую творчую біяграфію аўтара (або кожнага з калектыву суаўтараў) і кантактныя нумары тэлефонаў, e-mail;
– поўную назву, анатацыю, месца і год выдання і ISBN кнігі;
– кнігу ў электроннай версіі і ад 2 да 7 папяровых асобнікаў кнігі (калі яна выходзіла на паперы);
– выяву вокладкі кнігі ў электроннай версіі (фармат jpg, png);
– калі кніга трапляе ў Кароткі спіс, то намінатар цягам 7 дзён пасля абвяшчэння Кароткага спісу абавязаны прадаставіць урывак з кнігі да 10 тысяч знакаў, які можа быць апублікаваны або прадстаўлены публічна Аргкамітэтам Прэміі.

Папяровыя асобнікі кніг неабходна перадаць на сядзібу Саюза беларускіх пісьменнікаў (Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31, пакой 906, тэлефон +375 17 354 80 91, з 11 да 18 гадзінаў у працоўныя дні) да 14 чэрвеня 2019 года, а таксама на электронны адрас: [email protected].

Заяўка без электроннай і папяровай версій кніг (калі кніга была выдадзеная на паперы) прымацца да ўдзелу ў конкурсе не будзе. Заяўкі прымаюцца праз гугл-форму.

Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі Гедройца адбудзецца 25 верасня 2019 года ў арт-прасторы ZALA #2 ў Палацы мастацтва (Мінск, вул. Казлова, 3).

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі. Папярэднія пераможцы Прэміі: Павал Касцюкевіч, “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” (2012), Уладзімір Някляеў, “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” (2013), Ігар Бабкоў, “Хвілінка: Тры гісторыі” (2014), Віктар Казько, “Час збіраць косці” (2015), Макс Шчур, “Завяршыць гештальт” (2016), Зміцер Бартосік, “Быў у пана верабейка гаварушчы” (2017), Уладзімір Арлоў, “Танцы над горадам” (2018).

[attachment=8:statut.pdf]

КАНТАКТЫ
e-mail: [email protected]
тэл.: +375 29 6351430 (Velcom)