Беларускага літаратара Дзмітрыя Плакса 16 траўня абралі ў праўленне шведскага ПЭН-клуба.
Беларускага літаратара Дзмітрыя Плакса 16 траўня абралі ў праўленне шведскага ПЭНа.
Дзмітры Плакс — пісьменнік, перакладчык, журналіст, радыёпрадусар. Нарадзіўся ў Менску. Жыве і працуе ў Стакгольме. Стваральнік беларускай службы Радыё Швэцыі (2004-2009).
ПЭН-клуб — міжнародная праваабарончая няўрадавая арганізацыя, якая аб’ядноўвае пісьменнікаў, паэтаў і журналістаў. Мэта арганізацыі — садзейнічаць творчаму супрацоўніцтву пісьменнікаў усяго свету і падтрымліваць тых літаратараў, якія церпяць пераслед.