“Гарадскі Вал” выпусціў альбом “Элвіс і Смерць” на вершы Антона Рудака

Апошняе абнаўленне: 25 лютага 2019
“Гарадскі Вал” выпусціў альбом “Элвіс і Смерць” на вершы Антона Рудака
Заводзьце кружэлку і танчыце, бо танцы перамагаюць смерць! – заклікаюць музыкі і запрашаюць усіх 3 сакавіка на канцэртную прэзентацыю рэліза ў кавярню «Грай».

Заводзьце кружэлку і танчыце, бо танцы перамагаюць смерць! – заклікаюць музыкі і запрашаюць усіх 3 сакавіка на канцэртную прэзентацыю рэліза ў кавярню «Грай». 

Калабарацыя музыкі Рамана Абрамчука і паэта Антона Рудака пачалася яшчэ ў 2013 годзе, калі яны абодва вучыліся ў Школе маладога літаратара. Урбаністычная паэзія аўтара зборніка «Верхні горад» супала з настроем анты-кавербэнду «Гарадскі вал», які пазіцыянуе сябе як гурт з менскім характарам.

У новую кружэлку ўвайшлі 11 песень. «Яны распавядаюць пра кампанію менскіх адмарозкаў, якія, сустрэўшы сабаку Элвіса, абвяшчаюць вайну… не, не аўтазакам і зомбі, а галоўнай Пачвары мікрараёна і сусвету – Смерці», – тлумачаць музыкі.

Кружэлка ўжо прадаецца ў кнігарні «Логвінаў», а ў хуткім часе рэліз з’явіцца і ў сеціве.

 У канцэрце таксама возьмуць удзел Віктар Сямашка ды Кумпанія, Mokh&Fog і аўтар тэкстаў Антон Рудак. Уваход вольны.