21 лютага «Белсат», «Арт Сядзіба», Саюз беларускіх пісьменнікаў, «Будзьма беларусамі!», ПЭН-цэнтр і SAY.BY запрашаюць у кавярню «Грай кафэ», каб адзначыць Дзень роднай мовы.
Уваход бясплатны, але варта зарэгістравацца. Зрабіць гэта можна ТУТ.
Музычна-паэтычны lineup:
– Akute
– UZARI
– ANGST
– Усевалад Сьцебурака
– Наста Кудасава
– Maryja Martysievič
– Стась Карпаў
«Падчас канцэрту спявак UZARI распачне чэлендж, які будзе называцца «Uмова». Госці свята атрымаюць паштовачку. На ёй будзе напісана, што кожны з нас можа зрабіць для беларускай мовы», – распавёў Belsat.eu Алесь Сьнег, кіраўнік «Арт Сядзібы».
Акрамя музыкі арганізатары падрыхтавалі шоу «Самшазам» (аналаг гульні «Угадай мелодыю»), пляцоўку настольных гульняў і дзіцячых забаваў ды невялічкі кірмаш.
Каманда SAY.BY прэзентуе новую версію мабільнага дадатку, які дапаможа навучыцца размаўляць па-беларуску. Прыходзьце! Будуць цікавыя прызы і падарункі.
Інфалінія: +375 25 996 93 76
Кафэ «Грай», вул. Інтэрнацыянальная, 33
Пачатак 18:00
Канцэрт ладзіцца з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы і ў межах кампаніі #беларускамоўны.