
Пісьменнік і блогер Рашад Рамазанаў трымае галадоўку, стан яго здароўя пагаршаецца.
Ён адзін з некалькіх азербайджанскіх вязняў, актывістаў і апазіцыянераў, якія трымаюць галадоўку на знак салідарнасці са зняволеным блогерам-антыкарупцыянерам Мехманам Хусэйнавым, супраць якога азербайджанскія ўлады выставілі новыя абвінавачванні ў снежні 2018 года, усяго за некалькі тыдняў да меркаванага вызвалення. Рашад Рамзанаў таксама пратэстуе супраць свайго ўласнага працяглага зняволення па палітычных матывах. Ён быў арыштаваны амаль шэсць гадоў таму і прыгавораны да дзевяці гадоў турэмнага зняволення па сфабрыкаваных абвінавачваннях у захоўванні і збыце наркотыкаў. Міжнародны ПЭН глыбока занепакоены ягоным здароўем і заклікае да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення.
Якія захады можаце прыняць вы, чытайце па спасылцы.