Аргкамітэт Прэміі Гедройца распачаў збор сродкаў на выданне ў аўдыяфармаце, нацэленым перадусім на распаўсюд сярод невідушчых, адной з шасці кніг, якія ўвайшлі ў сёлетні шорт-ліст.
Пра ўсе падрабязнасці кампаніі можна дазнацца па спасылцы: https://ulej.by/project?id=816978
Вы не толькі можаце дапамагчы зрабіць беларускую літаратуру больш даступнай для людзей з інваліднасцю па зроку, але і паўплываць на выбар кнігі, якая будзе запісаная ў аўдыяфармаце.
Будзе выдадзеная адна з наступных кніг:
Уладзімір Арлоў. «Танцы над горадам»
Альгерд Бахарэвіч. «Сабакі Эўропы»
Адам Глобус. «Сям’я»
Вінцэсь Мудроў. «Забойца анёла»
Павел Севярынец. «Беларусалім»
Анка Упала. «На заснежаны востраў»
Каб падтрымаць кампанію, дастаткова мець банкаўскую картку, выбраць адзін з лотаў тут і ўвесці дадзеныя карткі.
Таксама мы будзем удзячныя, калі вы падзеліцеся гэтай інфармацыяй з вашымі сябрамі, знаёмымі, калегамі – магчыма, менавіта дзякуючы вам хтосьці даведаецца пра гэтую ініцыятыву і зможа далучыцца да стварэння аўдыякнігі! Дарэчы, стаць спонсарам можа і замежнік! Будзем удзячныя за любую дапамогу.
Увага! Стаць сувыдаўцам кнігі можна толькі да 24 кастрычніка!