
28 траўня падчас фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” Беларускі ПЭН-цэнтр уручыць прэмію імя Алеся Адамовіча.
28 траўня падчас фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” Беларускі ПЭН-цэнтр уручыць прэмію імя Алеся Адамовіча. Пачатак мерапрыемства — у 19:30 у прасторы ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16, зона А).
Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная ў студзені 1995 года, праз год пасля смерці пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра Алеся Адамовіча. Прэмія адзначае найлепшыя публіцыстычныя творы, прысвечаныя актуальным праблемам сучаснасці. Лаўрэатамі прэміі былі Павел Шарамет, Сяргей Дубавец, Валянцін Акудовіч, Ганна Соўсь, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Някляеў, Алесь Бяляцкі і інш.
Летась прэміяй быў уганараваны Зміцер Бартосік за кнігу “Быў у пана верабейка гаварушчы”.